Вы тут

Замяшчальная сям'я зацверджана заканадаўча


У нашай краіне ўжо маецца такая практыка, як прыёмныя сем'і для адзінокіх пажылых непрацаздольных людзей. Падобную ініцыятыву першымі сталі праяўляць сацыяльныя работнікі, якія доўгі час абслугоўвалі пажылых людзей на даму. З часам некаторыя з іх сталі прымаць падапечных у свае сем'і. Савет Міністраў пастановай №864 ад 20 лістапада 2017 года заканадаўча замацаваў гэтую новую форму сацыяльнага абслугоўвання.


Фота: reabcentr.ru

Што такое замяшчальная сям'я?

Замяшчальная сям'я — гэта калі чалавек ці сям'я аформіў (-ла) догляд за непрацаздольным грамадзянінам пры ўмове сумеснага пражывання і вядзення агульнай гаспадаркі. Пры гэтым яны не павінны быць сваякамі.

Хто можа быць прыняты ў замяшчальную сям'ю?

Паўналетні непрацаздольны грамадзянін — непрацуючы інвалід І або ІІ групы, непрацуючы грамадзянін, які дасягнуў 70-гадовага ўзросту, пастаянна пражывае на тэрыторыі Беларусі, не мае непаўналетніх дзяцей, а таксама паўналетніх дзяцей, мужа і жонку і бацькоў, якія не з'яўляюцца інвалідамі І ці ІІ групы, якія не дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах; за якім не ажыццяўляецца догляд асобай, што атрымлівае дапамогу па доглядзе за інвалідам І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Пры гэтым калі чалавек заключыў дагавор рэнты альбо дагавор пажыццёвага ўтрымання, ён не можа быць прынятым у замяшчальную сям'ю.

Хто такі памочнік у замяшчальнай сям'і?

Памочнік — фізічная асоба, якая аказвае сацыяльныя паслугі ў форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчальнай сям'і. Пры гэтым ён павінен быць дзеяздольным грамадзянінам ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў, пастаянна пражываць на тэрыторыі Беларусі і не з'яўляцца інвалідам І або ІІ групы і асобай, якая абавязана па законе ўтрымліваць паўналетняга непрацаздольнага грамадзяніна.

* * *

Рашэнне аб заключэнні дагавора аказання такой сацыяльнай паслугі прымаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы базавага ўзроўню з улікам прапаноў камісіі, створанай імі для разгляду пытанняў сацыяльнага абслугоўвання на падставе дагавора аказання сацыяльных паслуг. У склад такой камісіі ўключаюцца прадстаўнікі структурных падраздзяленняў мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, а таксама прадстаўнікі іншых зацікаўленых арганізацый (з іх згоды).

Работу па стварэнні замяшчальнай сям'і праводзіць тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання: ён знаёміць памочніка і паўналетняга непрацаздольнага грамадзяніна, вызначае іх псіхалагічную сумяшчальнасць, арганізуе навучанне і падрыхтоўку памочніка.

Якія ўмовы павінны быць выкананыя

  • Паўналетняму непрацаздольнаму грамадзяніну (у тым ліку шлюбнай пары) павінна быць забяспечана пражыванне ў асобным жылым пакоі.
  • Што датычыцца фарміравання бюджэту замяшчальнай сям'і і яго расходавання, то сума грашовых сродкаў, якія перадаюцца паўналетнім непрацаздольным грамадзянінам у бюджэт замяшчальнай сям'і, не можа перавышаць 75% прызначанай яму пенсіі з улікам надбавак, даплат і павышэнняў.
  • Тэрмін аказання гэтай сацыяльнай паслугі не павінен быць меншы за 6 месяцаў.

* * *

Пры аказанні сацыяльнай паслугі аднаму даросламу непрацаздольнаму грамадзяніну памочніку мясцовым выканаўчым і распарадчым органам можа быць устаноўлена штомесячнае грашовае ўзнагароджанне ў памеры 100% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Мінпрацы і сацабароны за два апошнія кварталы, а пры адначасовым аказанні сацыяльных паслуг двум паўналетнім непрацаздольным грамадзянам — у памеры 150%.

Пасля заключэння дагавора маніторынг сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчальнай сям'і ажыццяўляецца тэрытарыяльным цэнтрам у першыя тры месяцы — не радзей аднаго разу ў два тыдні, у наступныя тры месяцы — не радзей аднаго разу ў месяц, пасля першых шасці месяцаў — не радзей аднаго разу ў квартал.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне.