Вы тут

Зарабілі — пакіньце сабе


Уладзімір Панцюхоў прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

На сустрэчы разглядаліся законапраекты «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год», «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2018 год» і «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь».


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў расказаў, што праектам бюджэту на наступны год прадугледжаны механізмы для стымулявання прыцягнення мясцовымі бюджэтамі дадатковых сродкаў без памяншэння памеру міжбюджэтных трансфертаў.

— Мы сёння павінны разам падахвочваць і работнікаў, і бізнес-супольнасць зрабіць усё магчымае, каб павялічыць прыбытковую частку бюджэту, — падкрэсліў Уладзімір Панцюхоў. — Задача ў тым, каб мясцовыя бюджэты самі змаглі зарабляць і не чакалі датацый з рэспубліканскага бюджэту. І мы павінны гэтую ініцыятыву заахвочваць, стымуляваць, каб яны разумелі, што любы дадаткова зароблены рубель застанецца там — у галіне, раёне, горадзе.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.