Вы тут

Прывабнасць айчыннага


У першым чытанні прыняты папраўкі ў закон «Аб інвестыцыях». Асаблівасць законапраекта заключаецца ў тым, што ён быў унесены ў Палату прадстаўнікоў самімі дэпутатамі — Уладзіславам Шчэпавым і Аляксеем Сокалам. Новаўвядзенні, якія прапануюцца ў дакуменце, скіраваныя на паляпшэнне дзелавога асяроддзя, павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці, а таксама забеспячэнне гарантый правоў прыватнай уласнасці.


Якія ж дапаўненні і змяненні змяшчае законапраект? Па-першае, у закон аб інвестыцыях дадалі артыкул, згодна з якім вызначаецца агульны парадак і ўмовы кампенсацыі інвестару кошту маёмасці, якая з'яўляецца інвестыцыямі або ўтвараецца ў выніку ажыццяўлення інвестыцый, пры нацыяналізацыі або рэквізіцыі гэтай маёмасці. Па-другое, прадугледжваецца ўзаемная адмова дзяржаў ад юрысдыкцыйнага імунітэту ў адносінах да спрэчак з прыватнымі асобамі іншай дзяржавы. На дадзены момант гэты аспект урэгуляваны часткова ў артыкуле закона «Аб канцэсіях». Па-трэцяе, законапраектам прадугледжана ўдакладненне абавязковых умоў інвестыцыйных дагавораў, сярод іх — аб'ект, аб'ём, крыніцы інвестыцый, правы, абавязкі бакоў, адказнасць.

У другім чытанні дэпутаты прынялі законапраект «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год». Для яго разліку быў прыняты кансерватыўны сцэнарый знешніх умоў, пры якім тэмп росту ВУП Беларусі складзе 101,2%, а сярэднегадавыя параметры: інфляцыя — 107,4%, курс долара — 2,038 беларускага і 62,3 расійскага рубля, стаўка рэфінансавання — 11% гадавых, а цана на нафту — 43 долары за барэль.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.