Вы тут

Парламентарыі сустрэліся з прадстаўнікамі Савета Еўропы


Абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сферы біяэтыкі. Алег Румо, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, які прыняў удзел у сустрэчы, расказаў пра праблематыку пытання і падкрэсліў нацэленасць парламентарыяў на супрацоўніцтва з еўрапейскімі калегамі ў названым кірунку.


У сустрэчы з генеральным дырэктарам Савета Еўропы па правах чалавека і вяршэнстве права Крыстасам Якумапуласам таксама ўдзельнічалі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Наумовіч і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Наталля Гуйвік.

— Я адказваю за транспланталогію і высокатэхналагічную медыцыну, — расказаў Алег Румо. — За апошнія гады Рэспубліка Беларусь здзейсніла сур'ёзны прарыў у развіцці высокіх тэхналогій і ў прыватнасці трансплантацыі. Гэта было абумоўлена многімі фактарамі, прыняццем краінавай праграмы аб развіцці высокатэхналагічнай медыцыны, перааснашчэннем нашых бальніц, стварэннем спецыяльных службаў.

Так, за кароткі час мы больш чым у 60 разоў павялічылі колькасць трансплантацый, якія выконваюцца ў нашай краіне. На сёння па іх колькасці мы займаем вядучае месца на постсавецкай прасторы, выконваем больш за 50 аперацый ільготна насельніцтву. Гэта годны паказчык.

Выкананне такой колькасці аперацый, стварэнне сістэмы донарства ў нашай краіне, натуральна, паставіла актуальныя пытанні біяэтыкі ў такой дастаткова складанай і далікатнай частцы біямедыцыны як трансплантацыя органаў, адзначыў член Савета Рэспублікі. Ён паведаміў, што гэта тэма вельмі шырока абмяркоўваецца не толькі членамі парламента нашай краіны, але і сродкамі масавай інфармацыі, грамадскасцю Беларусі.

— На наступны год у Рэспубліцы Беларусь будзе разглядацца заканадаўства ў галіне трансплантацыі, — расказаў Алег Румо. — Для нас гэта ўяўляе вельмі вялікую цікавасць і вельмі важна, што называецца, зверыць гадзіннікі і прыслухацца да рэкамендацый у тым ліку Савета Еўропы па ўдасканаленні і гарманізацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне трансплантацыі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Аб пытаннях біяэтыкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.