Сапернікамі мінскага «Юнацтва» стануць казахстанскі «Намад», італьянскі «Рытэн Спорт» і «Шэфілд Сцілерз» з Вялікабрытаніі. У гэтым сезоне мінская каманда стартавала ў турніры з паўфінальнай стадыі, у сярэдзіне лістапада ў Даніі датэрмінова заваяваўшы пуцёўку ў суперфінал у саперніцтве з брытанскім «Шэфілдам», латвійскім «Курбадсам» і дацкім «Рунгсэдам». Нагадаем, пераможца Кантынентальнага кубка заваюе пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў на наступны сезон.
З беларускіх клубаў найбольшых поспехаў у Кантынентальным кубку дамагалася менавіта мінскае «Юнацтва», каманда ўдзельнічала ў васьмі розыгрышах. Найбольш удалымі аказаліся выступленні ў 2007 і 2011 гадах, калі мінскі клуб стаў уладальнікам трафея. У 2015 годзе Кантынентальны кубак заваяваў гродзенскі «Нёман».
У 2010 і 2012 гадах мінскае «Юнацтва» заняло другое месца. У 2004 годзе другім быў таксама «Гомель», а ў 2013-м — жлобінскі «Металург».
Уваход на трыбуны «Чыжоўка-Арэны» будзе ажыццяўляцца па запрашальных білетах. Іх можна атрымаць у касах арэны і крытага катка ХК «Юнацтва-Мінск», у адны рукі не больш за пяць білетаў на канкрэтны матч, паведамляецца на сайце мінскага клуба.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?