Вы тут

Ксенія Сабчак сабрала подпісы для вылучэння ў прэзідэнты РФ


Ксенія Сабчак сабрала неабходныя 100 тысяч подпісаў для вылучэння ў прэзідэнты, абвясціў кіраўнік сеткі яе рэгіянальных штабоў Цімур Валееў.


Фота: ria.ru

Збор подпісаў будзе працягнуты, каб мець 130-140 тысяч на выпадак адбракоўкі. Па словах Валеева, рэгіянальныя штабы Сабчак сутыкнуліся з масавай "рысоўкай" подпісаў.

"Да нас прыходзілі прафесійныя зборшчыкі з маляванымі подпісамі і дзівіліся, чаму мы не хочам іх браць, - сказаў Валееў. - У некаторых рэгіёнах узнікала адчуванне, што там наогул ніхто ніколі ўсур'ёз галасы не збіраў".

РБК

Сабчак ідзе ў прэзідэнты ад партыі "Грамадзянская ініцыятыва", таму ёй трэба сабраць толькі 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку. Раней аб завяршэнні збору подпісаў аб'явілі Рыгор Яўлінскі ("Яблык") і ўпаўнаважаны па правах прадпрымальнікаў Барыс Цітоў.

Дзеючы прэзідэнт Уладзімір Пуцін ідзе на выбары самавылучэнцам, яму патрэбныя 300 тысяч подпісаў. Штаб Пуціна абвясціў аб завяршэнні збору подпісаў 19 студзеня, калі іх было сабрана больш за паўтара мільёна.

У якасці кандыдатаў на выбарах прэзідэнта ўжо зарэгістраваныя лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі і вылучэнец ад КПРФ Павел Грудзінін.

meduza.io

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.