Вы тут

Пайшоў з жыцця акцёр Генадзь Гарбук


Як па­ве­да­мі­лі 7 лютага ў На­цы­я­наль­ным ака­дэ­міч­ным тэ­атр імя Ян­кі Ку­па­лы, пай­шоў з жыц­ця Ге­надзь Гар­бук, на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі. Яму бы­ло 83 га­ды.


Мас­тац­тву на­род­на­га ар­тыс­та быў улас­ці­вы моц­ны тэм­пе­ра­мент, глы­бо­кае псі­ха­ла­гіч­нае спа­сці­жэн­не ха­рак­та­раў. Май­стар яр­кай сцэ­ніч­най дэ­та­лі, гра­тэс­ку. Ство­ра­ныя Гар­бу­ком воб­ра­зы ад­мет­ныя па­вы­шай дра­ма­тыч­най на­пру­жа­нас­цю, эма­цы­я­наль­нас­цю, глы­бо­кім псі­ха­ла­гіч­ным ра­зу­мен­нем ха­рак­та­раў. Ён быў доб­ра вя­до­мы гле­да­чу па тэ­ат­раль­ных па­ста­ноў­ках у ро­лях Ва­сі­ля (спек­такль і тэ­ле­ві­зій­ная па­ста­ноў­ка "Лю­дзі на ба­ло­це" па­вод­ле І. Ме­ле­жа, за тэ­ле­вер­сію Дзяр­жаў­ная прэ­мія БССР 1966 го­да, Сы­мо­на ("Рас­кі­да­нае гняз­до" Я. Ку­па­лы), Зёл­кі­на ("Хто смя­ец­ца апош­нім" К. Кра­пі­вы), Яў­ме­ня ("Ажа­ніц­ца — не жу­рыц­ца" М. Ча­ро­та і Да­лец­кіх), Клёп­кі­на, Про­ку­са­ва ("Па­га­рэль­цы", "Ве­рач­ка" А. Ма­ка­ён­ка), Анд­рэя Бус­лая ("Па­рог" А. Ду­да­ра­ва) і мно­гіх ін­шых.

Ге­надзь Мі­хай­ла­віч ства­рыў яр­кія воб­ра­зы ў філь­мах "Лю­дзі на ба­ло­це", "Бе­лыя ро­сы", "Рас­кі­да­нае гняз­до", "Чор­ны за­мак Аль­шан­скі", "Трэ­цяе па­ка­лен­не", "Ваў­чы­ная зграя" і мно­гіх ін­шых".

Пра час і мес­ца па­ха­ван­ня ар­тыс­та ста­не вя­до­ма ў най­блі­жэй­шы час.

Свет­лая па­мяць...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.