Вы тут

Ні рыба ні мяса... ні закраса


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • мачу́лішча — месца, дзе мочаць лён ці каноплі;
  • каме́ль — ніжняя частка дрэва, якая прылягае да кораня;
  • пабла́жлівы — нястрогі, велікадушны;
  • дасці́пны — трапны, знаходлівы;
  • вартасць — каштоўнасць, цана;
  • закра́са — прыправа ў ежу;
  • рот ніколі не закрываецца — пра таго, хто любіць шмат і доўга гаварыць (беларускія сінонімы: язык без касцей, язык па-за вушамі ходзіць; рускі адпаведнік: слабый на язык, рот не закрывается);
  • ні рыба ні мяса — пра пасрэднага чалавека, які нічым не вызначаецца (беларусы яшчэ скажуць: ні тое, ні сёе, не бог ведае які, ні два ні паўтара; рускія: так себе, с серединки на половинку).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.