Вы тут

У Краснапольскім раёне затрымалі двух расіян


У паляўнічых угоддзях Краснапольскага раёна работнікі Касцюковіцкай міжрайінспекцыі і мясцовы егер затрымалі двух расіян.


Мужчыны, якія пражываюць у сяле Гардзееўка Бранскай вобласці, перайшлі граніцу, каб ноччу папаляваць. Але здабыць звера не паспелі, а сустрэўшы рэйдавую групу, паспрабавалі збегчы. Адзін з парушальнікаў быў узброены карабінам, які на хаду кінуў у хмызняк. Пасля затрыманы сцвярджаў, што не здагадваўся аб знаходжанні на беларускай тэрыторыі, хоць яго хаўруснік сцвярджаў адваротнае.

Абодвух парушальнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за нелегальнае паляванне, а ў адносінах да ўладальніка карабіна заведзена яшчэ і крымінальная справа за незаконныя дзеянні з наразной зброяй і боепрыпасамі да яе. Аўтамабіль, на якім прыехалі паляўнічыя, таксама знаходзіцца пад арыштам

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Перайшлі граніцу, каб папаляваць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.