Вы тут

Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды


Усё пазнаецца ў параўнанні. Каб зразумець, што вада гарачая, спачатку трэба дакрануцца да халоднай. Каб адчуць шчырую, цёплую жаноцкасць, варта пабачыць сапраўдных мужчын. Менавіта на такім кантрасце праходзяць уручэнні Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам дзяржаўных узнагарод і генеральскіх пагонаў. Ужо традыцыяй стала аб'ядноўваць ва ўрачыстасці мужных абаронцаў Айчыны і прыўкрасных жанчын, вартых кампліментаў не толькі за прыгажосць, але і за грамадскія і працоўныя дасягненні.


Сярод узнагароджаных большасць – жанчыны. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што свята 8 Сакавіка пачыналася як міжнародны рух у абарону грамадзянскіх правоў жанчын, а цяпер стала нагодай для іх ушанавання. "Гэта знак глыбокай павагі і прызнанне выключна важнай ролі жанчын у грамадстве, -- адзначыў беларускі лідар. -- У вас – наша сіла і мужнасць, шчасце і душэўны спакой, радасць і натхненне. Вы, як і вясна, дарыце цеплыню, жаданне жыць і станавіцца лепей". Па словах Аляксандра Лукашэнкі, прызначэнне жанчыны – упрыгожваць свет, мужчыны – абараняць яго. І якія б сацыяльныя ролі мы ні прымяралі, важна не забывацца на гэта і такім чынам захоўваць у грамадстве гармонію адносін.

"Я заўжды казаў і сёння паўтару: беларускія жанчыны – самыя лепшыя і самыя прыгожыя, здольныя дзіўным чынам спалучаць у сябе сілу характара і незвычайную жаноцкасць. Многія з вас дасягаюць вялікіх вышынь, скажу як ёсць, часам нават ў абсалютна нежаночых прафесіях. Асабліва гэта заўважна ў спорце", -- сказаў Прэзідэнт.

Вядома ж, самых сардэчных словаў заслугоўваюць шматдзетныя маці, якія штодзённа дзяйсняюць подзвіг, выхоўваючы дзяцей. "На іх плячах не меншая фізічная і эмацыянальная нагрузка, а таксама велізарная адказнасць за будучыню сваіх дзяцей, нашых грамадзян. Гэтыя жанчыны аддаюць ім ўсё сваё жыццё", -- лічыць кіраўнік дзяржавы. Асаблівай павагі заслугоўваюць тыя, хто працуе ў такіх сферах, як адукацыя і медыцына, культура і мастацтва, эканоміка і дзяржаўная служба.

Акрамя дзясяткаў прадстаўніц слабога полу  шасцёра ваенных  атрымалі высокія званні, трое – генерал-маёраў. Па словах Прэзідэнта, яны – прыклад адвагі, гонару і мужнасці, сапраўдныя мужчыны, якія ў няпросты час абіраюць прафесію "радзіму абараняць". Але разам з новымі пагонамі ўзрастае і адказнасць. "Упэўнены, вы з гонарам справіцеся з ускладзенымі на вас абавязкамі", - адзначыў беларускі лідар.

Напрыканцы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх прысутных жанчын з надыходзячым святам.

Ганна Гуськова, залаты прызёр XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхёнчхане па фрыстайле (была ўганаравана Ордэнам Айчыны ІІІ ступені):

-- Не асабліва проста з аднаго боку, а з іншага – вельмі прыемна, калі за цябе перажывае ўся краіна, гэта многага варта. Гэта тыя моманты, дзеля якіх варта жыць. Дзякуй усім за падтрымку! Пакуль складана сказаць, як зараз будуць складвацца нашы трэніроўкі, але тое, што я буду працягнуць трэніравацца, гэта адназначна. Пакуль вольнага часу няма, большасць з яго сыходзіць на сустрэчы з прэсай і спробаў асэнсаваць усё, што адбылося. Што змянілася пасля выступлення ў Пхёнчхане? Больш медыйнай стала, але ў іншым – пакуль складана сказаць, я яшчэ не адышла ад падзей лютага. Яшчэ і тое, што атрымала заслужанага майстра спорту, таксама значная падзея для мяне.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.