23 Верасень, нядзеля

Вы тут

Чым адрозніваюцца пагода і надвор'е?


«У на­шай мо­ве ёсць сло­вы «ца­на» і «кошт». Да­па­ма­жы­це ра­за­брац­ца ў роз­ні­цы па­між іх зна­чэн­ня­мі», — про­сіць спа­дар Сань­ко з Брэс­та. Ад яго ж пы­тан­ні, ці мож­на ўжы­ваць сло­ва «га­тоў­ка» і як бу­дзе пра­віль­на — «мы жы­вём» ці «мы жы­вем?»


Як заўж­ды, на моў­ныя пы­тан­ні чы­та­чоў ад­каз­ва­юць стыль­рэ­дак­та­ры «Звяз­ды» Алесь Са­ла­ме­віч і Леў Глу­шыц­кі.

1. Ца­на і кошт — сло­вы бліз­ка­знач­ныя. У роз­ных сфе­рах кошт мае не­каль­кі азна­чэн­няў. У агуль­на­моў­ных слоў­ні­ках кошт ёсць вар­тасць ча­гось­ці, вы­ра­жа­ная ў гра­шах. Яна скла­да­ец­ца з та­кіх па­каз­чы­каў, як за­тра­ты на срод­кі вы­твор­час­ці та­ва­ру, яго транс­пар­та­ван­не і за­ра­бот­ную пла­ту. Але і ца­на — гэ­та гра­шо­вае вы­ра­жэн­не вар­тас­ці та­ва­ру. Та­му ад­роз­нен­ні па­між сло­ва­мі ца­на і кошт (ка­лі мы га­во­рым не пра стро­гую тэр­мі­на­ло­гію) у боль­шас­ці вы­пад­каў ма­юць не сэн­са­вы, а сты­ліс­тыч­ны ха­рак­тар. На­прык­лад, «І які кошт гэ­та­га пра­дук­ту?» — пы­тан­не, якое мог бы за­даць адзін ка­ле­га-біз­нес­мен дру­го­му, прос­ты ж па­куп­нік у кра­ме спы­тае: «Коль­кі гэ­та каш­туе?», «Па якой ца­не гэ­та ма­ла­ко?» ці «Па­чым у вас смя­та­на?». Ён жа за­ўва­жыць, што цэ­ны (а не кош­ты!) зноў па­вы­сі­лі­ся...

2. Сло­ва га­тоў­ка ў на­шай мо­ве без­умоў­на ёсць. Па­хо­дзіць яно ад ста­ра­бе­ла­рус­кай наз­вы го­то­вые гроши (пенези), што і як­раз аба­зна­ча­ла на­яў­ныя гро­шы. Сён­ня на­зоў­нік га­тоў­ка мае ад­цен­не гу­тар­ко­вас­ці. Але тым не менш у раз­мо­вах, у мас­тац­кіх тво­рах, а ча­сам і ў пуб­лі­цыс­тыч­ных тэкс­тах гэ­тае сло­ва мо­жа і па­він­на ўжы­ва­цца.

3. У тых вы­пад­ках, ка­лі мы прос­та ад­каз­ва­ем на пы­тан­не пра жыц­цё-быц­цё, пра­віль­на бу­дзе сказаць ме­на­ві­та жы­вём (або ідзём, бя­ром, спа­дзя­ём­ся...). У Яку­ба Ко­ла­са ў «Но­вай зям­лі» чы­та­ем, на­прык­лад: Жы­вём, кла­по­цім­ся, і дба­ем, // І ўсе на­рэш­це па­ўмі­ра­ем...

Ад­нак ёсць вы­пад­кі, ка­лі ў та­кіх сло­вах трэ­ба пі­саць -ем (-эм). Гэ­та сі­ту­а­цыя, ка­лі мы не рас­каз­ва­ем, а за­клі­ка­ем да ча­гось­ці — ужы­ва­ем дзея­слоў у за­гад­ным ла­дзе. На­прык­лад, ад­на з руб­рык «Звяз­ды» на­зы­ва­ец­ца «Усміх­нем­ся!» Ка­лі сфар­му­ля­ваць па-ін­ша­му, то гэ­та зна­чыць не «мы (ка­лі-не­будзь) усміх­нём­ся», а «да­вай­це ўсміх­нем­ся!»

У аба­ро­ну слоў

Гэ­тым ра­зам мы вы­ра­шы­лі «аба­ра­няць» не сло­ва, а цэ­лы фра­зе­а­ла­гізм вес­ці рэй.

Сён­ня мож­на па­чуць, што гэ­ты вы­раз не­зра­зу­ме­лы, не­ўжы­ва­льны, і... па­спра­чац­ца, бо яго пра­ва на іс­на­ван­не мож­на па­цвер­дзіць пры­кла­дам з твор­час­ці кла­сі­ка на­шай лі­та­ра­ту­ры Ян­кі Ку­па­лы (зу­сім ня­даў­на, да­рэ­чы, вый­шаў пер­шы том яго пер­са­наль­най эн­цык­ла­пе­дыі). У «Бан­да­роў­не» пяс­няр пі­ша: У гуль­ні са­ма рэй во­дзіць, // Ве­се­ла мір­гае, // За­дзіў­ляе ўсіх чыс­та, // Як за­ра якая.

Ужы­ва­лі гэ­ты фра­зе­а­ла­гізм і Якуб Ко­лас, Зміт­рок Бя­ду­ля, Кан­драт Кра­пі­ва, ін­шыя пісь­мен­ні­кі з вы­дат­ным сты­лем і па­чуц­цём мо­вы.

Што да су­час­най лі­та­ра­тур­най, то гэ­ты вы­раз мае зна­чэн­не 'быць за­ва­да­та­рам, вер­ха­во­дзіць, аказ­ваць уплыў на ход ча­го-не­будзь'. Ся­род сі­но­ні­маў — да­ваць (за­да­ваць) тон, іг­раць пер­шую скрып­ку, ка­ман­да­ваць па­ра­дам, пра­віць баль, ра­біць па­го­ду. Яна, па­вод­ле слоў­ні­каў, па-першае, стан ат­мас­фе­ры ў дадзе­най мяс­цо­вас­ці, а па-другое — доб­рае надвор'е. А яно бывае толькі на два­рэ: сцвяр­джаць, што «важ­ней за ўсё на­двор'е... у до­ме», мяк­ка ка­жу­чы, не­ла­гіч­на

Каментары

Дык а чым адрозніваюцца пагода і надвор'е? Я дык ведаю, але загаловак абяцае растлумачыць гэта i iншым. Аднак адказу няма :)
У апошнім абзацы ёсць тлумачэнне

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.