Вы тут

Цікавы быў корань


...Хто пра што, а я пра сваю любімую школу, пра дзяцей.


Такім чынам — урок беларускай мовы. Тэма яго — корань слова. Перш-наперш тлумачу матэрыял, дзеці запісваюць прыклады, потым самастойна, як і патрабуе тэма ўрока, вызначаюць карані...

Некалькі слоў я загадзя напісала на дошцы. Адкрываю іх, кажу:

— Карані знойдзе... Андрэй. Калі ласка!

Хлопчык устае з месца, але кіруе чамусьці не да дошкі, а да дзвярэй:

— Я мігам, — кажа, — бабе Валі дровы прывезлі.

«Пры чым тут, думаю, баба?.. Пры чым тут дровы?»

— Вярніся, — прашу хлопчыка, але тога і след прастыў.

Мы працягваем урок — шукаем карані слоў, як раптам дзверы адчыняюцца і ў іх з'яўляецца... Спачатку — корч — ладны, сапраўдны... А следам за ім — Андрэй.

— Во, — кажа, — корань. Я сам знайшоў!

...І, між іншым, досыць цікавы! Потым мы скарысталі яго для розных дробных вырабаў.

А вось «корань слова» давялося шукаць з Андрэем пасля ўрокаў.

Сафія Атрохава, в. Селішча, Слуцкі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.