Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Для вас цяпер самы час ўзваліць на сябе як мага больш разнастайных спраў: чым больш актыўныя вы будзеце, тым больш значным станецца вынік. Аднак важна не надарвацца. У вас будзе падтрымка аднадумцаў. Толькі з начальствам лепш кантактаваць паменш, час для гэтага яшчэ не прыйшоў. Старайцеся нікога не пакрыўдзіць, асабліва тактоўнымі ў гэты час будзьце з тымі, хто стаіць на прыступках кар'ернай лесвіцы ніжэй за вас. У сераду і чацвер у адносінах з падначаленымі могуць узнікнуць праблемы з прычыны няўзгодненасці, незразумеласці матываў, розных мэт.

ЦЯЛЕЦ. Тым прадстаўнікам знака, якія з'яўляюцца кіраўнікамі, самы час заняцца кадрамі. Калі ж у вас у падначаленых толькі хатнія, давядзецца абмежавацца іх выхаваннем. У тым жа выпадку, калі зусім нікога няма, не застаецца нічога, акрамя як самаўдасканальвацца. Толькі перш чым пачынаць дзейнічаць, варта прадумаць усё да дробязяў. Самы час заняцца вывучэннем новых моў і тэхналогій. У выхадныя варта аддаць перавагу адзіноце замест шумнай кампаніі і добрай кнізе замест пустых размоў.

БЛІЗНЯТЫ. У пачатку тыдня верагодна атрыманне прыемнай весткі. У вас будзе нагода пахваліць сябе. У сераду, выкрываючы недахопы іншых людзей, памятайце і пра ўласныя недасканаласці, каб не быць у іх абвінавачанымі, і пра тое, што крытыка павінна быць канструктыўная. Зносіны з сябрамі дапамогуць у вырашэнні многіх праблем. На гэтым тыдні дзеці будуць радаваць вас сваімі поспехамі і дасягненнямі. У выхадныя вас чакае нямала цікавага.

РАК. Надыходзячы тыдзень можа прынесці шмат дзелавых прапаноў. Выбірайце самыя перспектыўныя. У пачатку тыдня давядзецца папрацаваць, каб улічыць свае інтарэсы і нікога не пакрыўдзіць. Магчыма ўскладненне адносін з кімсьці з калег па працы. У чацвер не варта распаўсюджваць свой дрэнны настрой на навакольных людзей, гэта і без таго вельмі канфліктны дзень. У нядзелю магчымыя прыемныя весткі здалёк.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні вашы жаданні будуць знаходзіцца ў канфлікце з магчымасцямі. У вашых інтарэсах не жадаць зусім нічога, менавіта тады магчымасцяў будзе маса. У аўторак сачыце за навінамі і перамовамі, але паспрабуйце не праяўляць ініцыятывы. У чацвер можа падвысіцца ваша прадпрымальнасць. У пятніцу зносіны з калегамі прынясуць шмат станоўчых эмоцый. У нядзелю забудзьцеся пра ўсе праблемы і справы, правядзіце гэты дзень у зручнай і камфортнай абстаноўцы.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні непажадана гуляць у кошкі-мышкі з навакольнымі, бо будуць актуальныя толькі сумленныя і прамыя адносіны. Паступова ўзрастае ваш аўтарытэт, калегі будуць чакаць ад вас спагады і падтрымкі. Дапамажыце ім, але паспрабуйце не ўзвальваць на свае плечы занадта шмат чужых праблем. Першая палова тыдня можа апынуцца залішне клапатлівай і напружанай. Можа пачацца вострая барацьба з канкурэнтамі. Вытрымаўшы гэтыя выпрабаванні, зможаце даказаць сабе і навакольным, што маеце поўнае права на самастойныя рашэнні.

ШАЛІ. Тыдзень удалы для падвядзення вынікаў і складання справаздач аб праведзенай рабоце. У найбліжэйшыя дні эксперыменты непажаданыя, лепш дзейнічаць праверанымі метадамі. У панядзелак не рэкамендуецца наладжваць дзелавыя адносіны з новымі партнёрамі. У аўторак ваша таварыскасць і жыццеўстойлівасць знойдуць сабе годнае прымяненне. У другой палове тыдня магчымыя некаторыя ўскладненні ў справах і рознагалоссі з дзелавымі партнёрамі. У сям'і таксама не проста будзе дамовіцца.

СКАРПІЁН. Прафесійныя інтарэсы і асабістае жыццё будуць цесна пераплятацца, да дзелавых праектаў могуць далучыцца вашы сябры ці сваякі. У аўторак будзьце асцярожныя, размаўляючы са староннімі, у гэты дзень пажадана кантраляваць не толькі дзеянні і словы, але і думкі, бо яны могуць адбіцца на твары. У сераду абставіны будуць складвацца спрыяльна, вас чакае дадатковы прыбытак. Канец тыдня можа прынесці адчувальны фінансавы вынік ад рэалізацыі праекта. У выхадныя больш адпачывайце, шпацыруйце і размаўляйце.

СТРАЛЕЦ. Сціпласць будзе ўпрыгожваць вас і пазбавіць ад непаразуменняў і канфліктных сітуацый. Але за свае правы прыйдзецца пазмагацца, падбярыце належную аргументацыю, тады да вас прыслухаюцца. Вам цяпер трэба менш балбатаць, лепей схаваць свае слабыя месцы далей ад поглядаў навакольных. Гэта неабходна для вырашэння важных спраў і каб пазбегнуць памылак.

КАЗЯРОГ. Гэты тыдзень можа стацца вельмі спрыяльным часам для перагляду сістэмы каштоўнасцяў, а таксама для ажыццяўлення планаў. Старайцеся ацэньваць справы з пункту гледжання далёкай перспектывы. Падзеі тыдня адгукнуцца праз значную колькасць часу. У аўторак не выключаны пралікі на рабоце, звязаныя не з вашай некампетэнтнасцю, а са стомленасцю. У чацвер у планах могуць адбыцца істотныя змены. У пятніцу для вырашэння назапашаных праблем спатрэбяцца стараннасць і доўгая карпатлівая праца, не сячыце з пляча.

ВАДАЛІЎ. Калі вы жадаеце дамагчыся значных вынікаў, трэба дзейнічаць хоць і мякка, але вельмі настойліва. Не сядзіце, склаўшы рукі, нават калі абсалютна ўпэўнены ў тым, што ўсё неабходнае для поспеху ўжо зроблена. Ад вашай актыўнасці і энергіі ў гэтыя дні будзе залежаць увасабленне планаў у рэальнасць. У чацвер, займаючыся любімай справай, вы можаце здабыць згубленую гармонію. Будзьце ўважлівыя да блізкіх людзей, і яны абавязкова адплацяць вам тым жа.

РЫБЫ. Практычна ўсё, што вы запланавалі, рэалізуецца са знакам плюс. У аўторак прывядзіце ў парадак усе свае справы і думкі, старанна падрыхтуйцеся да важных падзей. Не трэба стрымліваць свае эмоцыі: калі вам хочацца як след пацешыцца, так і зрабіце, нягледзячы на чапурыстасць навакольных. Ім таксама будзе прыемна, проста яны саромеюцца. Прызначаныя на гэты тыдзень сустрэчы будуць зрывацца то з-за спазнення, то з-за непаразумення. У любым выпадку не варта разлічваць на тое, што дамоўленасці будуць выконвацца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.