Вы тут

У Чэхіі адбыўся выбух на хімічным заводзе, 6 загінулых


На хімічным заводзе ў Чэхіі прагрымеў выбух. Улады паведамілі пра шэсць загінулых і некалькіх параненых.


Як перадае агенцтва Франс прэс, надзвычайнае здарэнне адбылося на заводзе Unipetrol ў горадзе Кралупы-над-Влтавоу на поўнач ад Прагі.

"Мы атрымалі інфармацыю пра шэсць загінулых і яшчэ шэраг сур'ёзна пацярпелых", - сказала прадстаўнік пажарнай службы Чэхіі Уладзіміра Керэкава.

Прычына выбуху пакуль невядомая. Ён адбыўся каля 10:00 па мясцовым часе на паўночнай ускраіне горада.

Паліцэйскія і выратавальныя службы прыбылі на месца здарэння. Паліцыя заявіла, што інцыдэнт не ўяўляе небяспекі для мясцовых жыхароў.

Кралупы-над-Влтавоу - адзін з цэнтраў хімічнай прамысловасці Чэхіі. Тут вырабляюць сінтэтычны каўчук і знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод Unipetrol.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.