Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вы можаце даць нагоду для плётак нават у тым выпадку, калі за вамі гэтага зроду не вадзілася. Але не варта перажываць з-за гэтага, няхай гавораць. Магчымыя змены ў планах з-за фінансавых праблем. Панядзелак будзе спрыяльны для навядзення парадку ў думках і справах. У чацвер сем разоў падумайце, перш чым уцягвацца ў якія-небудзь канфлікты. У пятніцу вельмі непажадана праяўляць рэзкасць і нецярпімасць.


ЦЯЛЕЦ. Тыдзень прыгатаваў для вас цікавыя і перспектыўныя прапановы ў дзелавой сферы. У аўторак пажадана суаднесці вашы планы з рэальнай сітуацыяй і зрабіць іх своечасовую карэкціроўку. У сярэдзіне тыдня можа чакаць удача ў справах, магчымы важкі прыбытак. На працы вашы прапановы адзначыць начальства. Яно нават можа задумацца аб павышэнні вам заработнай платы, але і працы можа прыбавіцца.


БЛІЗНЯТЫ. Палепшыцца настрой, і з'явяцца перспектыўныя планы. Магчымыя павышэнне на пасадзе і з'яўленне новых абавязкаў. У сярэдзіне тыдня нечаканы поспех можа прынесці ўменне ўзаемадзейнічаць з сябрамі і дзелавымі партнёрамі. У чацвер ёсць імавернасць з'яўлення рэальнага шанцу завесці карысныя ў фінансавым плане сувязі. У суботу чакаецца прыемная паездка, магчыма, замежная.


РАК. Галоўнае — выбраць правільныя стратэгію і тактыку, тады лаўровы вянок будзе каштаваць вам мінімум намаганняў. У сераду прадставіцца шмат магчымасцяў для дэманстрацыі сваёй эрудыцыі і здольнасці да лагічнага мыслення, можна нават прыняць удзел у якой-небудзь інтэлектуальнай гульні. Пры ўдалым збегу абставін вы здабудзеце новых дзелавых партнёраў і сувязі з патрэбнымі людзьмі. У суботу адпачынак можа быць парушаны неабходнасцю папрацаваць. Калі адкруціцца не атрымаецца, давядзецца больш увагі ўдзяліць дакументам.


ЛЕЎ. Жыццё, падобна, становіцца прыемным і вясёлым. Трэба лавіць момант і радавацца. Цяжкасці таксама могуць з'явіцца на шляху, але не трэба іх баяцца. Вы можаце быць адначасова ветлівыя і настойлівыя, а менавіта гэта стане ключом да поспеху. У сераду, як відаць, давядзецца сабрацца і адстаяць свае правы на працу, не губляючы ўласнай годнасці. На гэтым тыдні паспяховай будзе барацьба са шкоднымі звычкамі: вы не толькі справіцеся з імі, але і дапаможаце іншым людзям.


ДЗЕВА. Гэты тыдзень, нягледзячы на мітусню, якая будзе панаваць вакол, — час для прадуктыўнай працы і сур'ёзных разважанняў. Разглядайце справы, якія зацягнуліся, як магчымасць яшчэ раз праверыць ці прадумаць свае далейшыя дзеянні. Пачынаючы з серады, усё будзе спорыцца ў руках, вы проста гуляючы справіцеся з усімі назапашанымі дробнымі праблемамі. Зараз вы не вельмі камунікабельныя, затое сабраныя і ўважлівыя. У пятніцу, перш чым на што-небудзь рашыцца, важна адмовіцца ад ілюзій і пастарацца ўбачыць сітуацыю збоку.


ШАЛІ. Пачаліся аднастайныя працоўныя будні, і асаблівых поспехаў яны не абяцаюць. Зоркі з неба пакуль не для вас. Але гэты час спрыяльны, каб зрабіць зачын на будучыню. Сваякі, магчыма, маюць патрэбу ў вашай дапамозе, будзьце да іх больш уважлівыя. У выхадныя можа адбыцца цікавае знаёмства, якое пераверне ваша асабістае жыццё.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вас чакае нямала прыемных падзей і важных спраў. Зоркі раяць пагаварыць з тым, каму вы давяраеце, не выключана, што вам падкажуць просты і дакладны шлях. У сераду будзеце як ніколі лёгкія на ўздым, але лепш большую частку часу прысвяціць завяршэнню неадкладных спраў. У пятніцу падумайце, што б вы хацелі змяніць у найбліжэйшай будучыні.


СТРАЛЕЦ. Наступны тыдзень больш спрыяльны для людзей, якія займаюцца навуковай і вучэбнай дзейнасцю. Новая інфармацыя можа прымусіць вас ад чагосьці адмовіцца. У чацвер, калі не хочаце стаць удзельнікам скандалу сярэдніх памераў, трымайцеся далей ад эмацыянальна неўраўнаважаных людзей. Другая палова тыдня насычаная кантактамі і сустрэчамі з сябрамі і калегамі па працы. Выхадныя дні будуць занятыя ў асноўным асабістым жыццём. Гэта ўдалы час для пакупак і клопатаў пра ўласны выгляд.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні праца можа паглынуць большую частку вашага часу, прычым ад сабранасці і зладжанасці ў дзеяннях будуць залежаць агульны вынік і фінансавае ўзнагароджанне. У аўторак спантанныя дзеянні абяцаюць прынесці вам поспех, так што можаце смела паддавацца раптоўнаму парыву. Серада пагражае аказацца самым цяжкім днём тыдня, таму не варта ў гэты дзень пачынаць нешта новае. У нядзелю не сядзіце дома, кантактуйце, перамяшчайцеся ў розных напрамках, атрымлівайце новыя веды.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні вы здолееце зрабіць многае, хоць і не ўсё, з таго, што было запланавана. У панядзелак не выключаны сутыкненні з канкурэнтамі. Камандзіроўкі і прыватныя паездкі пройдуць удала. У сераду, каб не быць уцягнутым у канфлікт на працы, паспрабуйце заняць нейтральную пазіцыю. Сярэдзіна тыдня ўдалая для роздумаў пра змены ў асабістым жыцці. У пятніцу магчыма паступленне інфармацыі, якая ўвядзе вас у зман, варта абдумаць пачутае перш, чым пачынаць дзейнічаць. У канцы тыдня могуць узнікнуць цяжкасці ў зносінах з дзецьмі.


РЫБЫ. Цалкам магчыма, што вы патраціце шмат грошай на падарункі для блізкіх людзей, але затое якую радасць атрымаеце ад гэтага, бачачы шчаслівыя твары! Дазвольце сабе не думаць пра фінансы. Паспрабуйце прывесці вашы пачуцці ў парадак. Цяпер час для наладжвання згубленых сувязяў, якія спатрэбяцца ў найбліжэйшай будучыні. Не забывайце пра сяброў і сваякоў. Зладзьце вечарыну або сямейны абед.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.