Вы тут

Алейная хлусня


Тэлевізійная гульня «Размаўляем па-беларуску» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» да красавіка будзе ісці ў паўторах. Але ж, каб вы не прыпыняліся ў вывучэнні мовы, стваральнікі праграмы падрыхтавалі тлумачэнне цікавых беларускіх выразаў. Ці ведаеце вы, што азначае «хлусня як алей — выйдзе наверх»?


Хлусню можна смела назваць першародным грахом чалавечым. І як бы яна ні мудрагеліла і ні хавалася, усё адно, як сведчыць беларуская прымаўка, выйдзе наверх. Адпаведных выслоўяў багата ва ўсіх мовах свету. І, што адметна, шмат дзе хлусні прыстаўляюць ногі, прычым кароткія. У латышоў (у перакладзе) — у маны кароткія ногі. Літаральна тое ж самае ў албанцаў: хлусня кароткія ногі мае. Расіяне таксама прыстаўляюць хлусні ногі: ложь на тараканьих ножках ходит. Хлусня, як і прусакі, была і пакуль застаецца паўсюль. Але, па назіраннях беларусаў, нават самая бяскрыўдная хлусня, як той алей, заўсёды выходзіць наверх.

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.