Вы тут

Сіноптыкі абяцаюць у чацвер да 20 цяпла


У сярэдзіне бягучага тыдня ў нашу краіну прыйдзе цёплае вясновае надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень у вобласці павышанага ціску будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-заходніх раёнах пад уплывам франтальнага падзелу пройдуць дажджы. Тэмпература паветра складзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны тэмпература павысіцца да 11—14 цяпла. У сераду пад уплывам атмасфернага фронту ўначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах чакаецца туман, уначы па паўночным усходзе магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень чакаецца ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны — да 16—18 цяпла.

Істотна цяплець пачне з чацвярга, калі ўмовы надвор'я будзе вызначаць цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. У асобных раёнах краіны не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, а ноччу месцамі магчымы слабы туман. Замаразкі ўвогуле знікнуць, нават уначы. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 цяпла, удзень прагназуецца ад плюс 11 да плюс 17 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 19 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу ўначы ў асобных раёнах, а удзень пад уплывам атмасфернага фронту на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—10 цяпла, удзень чакаецца ад плюс 11 градусаў да плюс 17 градусаў, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 19 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Прыгрэе на ўсю моц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.