Вы тут

У Го­рац­кім ляс­га­се ідзе нарыхтоўка бярозавага соку


Сезон бярозавіку — кароткі. Якія-небудзь два тыдні — і ўсё! Вось наступіла цяпло — і бяроза "запусцілася". Нарыхтоўка ідзе і ў Горацкім лясгасе.


Непадалёку ад вёсцы Кузавіна падрыхтавалі дзялянку, дзе збіраюць сок з 250 беластвольных дрэў.

— З аднаго дрэва звычана атрымліваецца 100—150 літраў соку, — расказвае памочнік лесніка Раман БЯРОЗКІН. На "гаспадарцы" Раман шосты год, таму адразу бачыць, якое дрэва "стамілася", а якое яшчэ падзеліцца каштоўнай вільгаццю.

Па­моч­нік ляс­ні­ча­га Ра­ман БЯ­РОЗ­КІН

Упер­шы­ню ў гэ­тым го­дзе ў Го­рац­кім ляс­га­се рэа­лі­зу­юць бя­ро­за­вік на скла­дзе і ка­ля кан­то­ры.

Сё­ле­та ў Го­рац­кім ляс­га­се пла­ну­ец­ца на­збі­раць не менш як дзве то­ны бя­ро­за­ві­ку. Да­рэ­чы, са­бра­ны сок пра­хо­дзіць ра­ды­я­цый­ны кант­роль, та­му пра­дук­цыя не толь­кі смач­ная і ка­рыс­ная, але і бяс­печ­ная.

Ама­та­рам бя­ро­за­ві­ку вар­та на­га­даць: каб не стаць па­ру­шаль­ні­ка­мі пры­ро­да­ахоў­на­га за­ка­на­даў­ства, для на­рых­тоў­кі со­ку ім трэ­ба звяр­тац­ца ў ляс­гас ці ў ляс­ніц­твы, і ўсе пы­тан­ні бу­дуць ад­ра­зу вы­ра­ша­ны: за­пла­ці не­вя­лі­кую су­му і пе­ра­лі­вай га­то­вы сок у свой по­суд.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Магілёўская вобласць

Загаловак у газеце: Бя­ро­за­вік ад Бя­роз­кі­на

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.