Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вы можаце занадта паглыбіцца ў сямейныя або працоўныя справы, а для сябе будзеце з цяжкасцю выкройваць нават пару хвілін, што спародзіць раздражненне і канфліктныя сітуацыі. Вам захочацца атрымліваць новыя веды, самаўдасканальвацца, ісці наперад, але катастрафічна не будзе хапаць часу. У сераду магчыма знаёмства з уплывовым партнёрам або спонсарам, якое станоўча адаб'ецца на прасоўванні па кар'ернай лесвіцы. Паспрабуйце кантраляваць эмоцыі ў любой сітуацыі, рашэнні павінны быць мудрымі і справядлівымі. У суботу вам неабходны спакойны адпачынак, а вечарынкі і візіты лепш перанесці на іншы дзень.

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні будзьце асабліва асцярожныя з інфармацыяй, устрымайцеся ад непатрэбных размоў і плётак, бо любыя вашы выказванні могуць няправільна зразумець. Пачынаючы новую справу, выбірайце надзейных партнёраў. На лаяльнасць людзей, якіх вы не вельмі добра ведаеце, разлічваць не варта. У чацвер магчымыя перамены, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю. У суботу будзе лёгка падтрымліваць гарманічную атмасферу вакол сябе, добры дзень для правядзення сямейнай вячэры або пікніка з сябрамі. У нядзелю можаце сутыкнуцца з нязначнымі збоямі ў планах.

БЛІЗНЯТЫ. Добры час для пабудовы новых планаў, якія даволі хутка рэалізуюцца і прынясуць прыбытак. Вы поўныя сіл і энергіі для далейшага развіцця. Час пашырэння гарызонтаў і магчымасцяў. У аўторак прыслухайцеся да парады каханага чалавека, ён прапаноўвае гэта шчыра, ад душы. Адкрыеце ў сабе новыя здольнасці, якія пакуль драмалі. Ад гэтага будзеце паважаць сябе яшчэ больш, толькі не задзірайце нос. Праца зойме шмат часу, але не забывайце пра забавы і спатканні.

РАК. На гэтым тыдні з'явіцца шанц для паспяховай самарэалізацыі на працы. Вам зробяць выгадную прапанову. Каб дамагчыся пастаўленай мэты, ёсць сэнс аб'яднаць намаганні з іншымі людзьмі. Вучыцеся дамаўляцца і ўлічваць розныя інтарэсы. Поўнае паразуменне будзе панаваць у адносінах з блізкімі.

ЛЕЎ. Тыдзень можа аказацца вельмі напружаным, але затое і шматабяцальным. Паспрабуйце не толькі выказваць сваё меркаванне, але і прыслухоўвацца да суразмоўцаў. Ёсць небяспека, што старыя стэрэатыпы перашкодзяць рэалізацыі планаў. У панядзелак ці аўторак на вашым шляху могуць узнікнуць ранейшыя страхі або пачуццё віны. Давядзецца грунтоўна папрацаваць над сабой, варта сканцэнтравацца на галоўным. У гэтыя дні важна вырвацца наперад і апынуцца ў першых шэрагах: чым бліжэй да мэты, тым лепш.

ДЗЕВА. Варта перагледзець сістэму прыярытэтаў. Некаторыя не самыя важныя абавязкі можаце лёгка перакласці на плечы навакольных, каб вызваліць неабходныя час і сілы. Старайцеся захоўваць спакой і не адступаць перад цяжкасцямі. Пераймайце вопыт калег па працы і не апускайцеся да элементарнай зайздрасці. Выхадныя прысвяціце актыўнаму адпачынку, правядзіце час на свежым паветры, больш рухайцеся.

ШАЛІ. Эгаізм добры ў меру, інакш могуць узнікнуць пэўныя цяжкасці са сваякамі і сябрамі. Пастарайцеся сачыць за сваімі словамі і спачатку абдумаць, а потым штосьці казаць. Перапады настрою пагражаюць зрабіць вас не самым прыемным у зносінах чалавекам. У сярэдзіне тыдня аб'ём працы можа павялічыцца, надыходзіць гарачая пара. Вам могуць прапанаваць навучанне ў новай сферы дзейнасці, не адмаўляйцеся.

СКАРПІЁН. Для вас можа наступіць проста казачны тыдзень. Кар'ера і свецкае жыццё будуць удалымі, як ніколі. Скінеце з плячэй цяжар непатрэбных абавязацельстваў. Вашы дасягненні стануць прыкметныя навакольным. Толькі дакладна вызначце, чаго вы хочаце дасягнуць у найбліжэйшы час, і настойліва прасоўвайцеся да мэты, нягледзячы на цяжкасці. У пятніцу пажадана не планаваць важных спраў, вызваліцеся крыху раней. У суботу адпачніце ў камфортных умовах. Дзеці пацешаць сваімі поспехамі.

СТРАЛЕЦ. Вас чакае нейкая вяршыня, да якой вы ішлі доўгім і цяжкім шляхам. Добра было б не прапусціць знак, які паказвае кірунак руху на апошніх метрах, і не праскочыць міма... Майце на ўвазе, што стане відаць праўдзівы ўзровень вашых ведаў і кваліфікацыі, наўрад ці ўдасца нешта схаваць. У панядзелак не разменьвайцеся па дробязях. Серада — спрыяльны дзень для пачатку самаўдасканалення і пераўтварэння. У чацвер важна не страціць кантроль над падзеямі, што адбываюцца, не верце чуткам і плёткам, ваша інтуіцыя акажа вам неацэнную паслугу.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні на працы спатрэбіцца ўсё вашае самавалоданне, каб захоўваць спакой і не баяцца перамен. У сярэдзіне тыдня магчыма ўскладненне адносін з блізкімі сваякамі, затое з сябрамі — поўнае паразуменне. У чацвер асцерагайцеся вострых канфліктаў. Паспрабуйце зразумець апанентаў. У пятніцу на працы ад вас будуць чакаць ініцыятывы і дзеянняў, накіраваных на выпраўленне цяперашняй, не самай удалай сітуацыі.

ВАДАЛІЎ. Хай ваша сціпласць абмяжуецца тым, што вы не будзеце шмат расказваць пра свае дасягненні. Аднак у куце ўсё ж не адседжвайцеся, праявіце актыўнасць, прымайце рашэнні, як бы цяжка ні было рызыкнуць узяць на сябе адказнасць. Верце сваім пачуццям, не такім важным акажацца вынік, колькі ваш настрой на перамогу і дасягненне мэты.

РЫБЫ. Панядзелак і пятніца могуць стаць самымі напружанымі днямі тыдня. Праца пагражае паглынуць большую частку вашага часу. Давядзецца разрывацца паміж прафесійнымі абавязкамі і сямейнымі праблемамі. Не забывайцеся пра блізкіх людзей, ім можа спатрэбіцца ваша дапамога. У сераду і чацвер адчуеце, што рухаецеся ў правільным кірунку, у вас ёсць сябры і аднадумцы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.