Вы тут

Як дабрацца да могілак?


Паўночныя, Міханавіцкія, Каладзішчанскія, Заходнія могілкі каля сталіцы ў апошнія дзесяцігоддзі сталі месцам спачыну для дзясяткаў тысяч людзей. 17 красавіка адзначаецца Радаўніца — дзень памінання памерлых. І паўстае пытанне — як наведаць месцы іх пахавання?


— Што да буйных могілак накшталт Паўночных, то каля іх будзе зменена арганізацыя дарожнага руху, — паведаміў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Станіслаў Салавей. — Азнаёміцца з часовымі схемамі можна будзе на сайце Міністэрства ўнутраных спраў. На могілках меншых памерамі будуць дзяжурыць супрацоўнікі ДАІ. Яны дапамогуць тым, хто прыехаў на месца спачыну родных і блізкіх, правільна расставіць транспарт, каб не замінаць астатнім. Разам з тым мы назіраем у апошнія гады добрую з пункту гледжання бяспекі дарожнага руху сітуацыю. Калі раней большасць людзей кіравалася туды менавіта на Радаўніцу, то цяпер многія карыстаюцца доўгімі выхаднымі і едуць на могілкі падчас іх. Такім чынам, плынь размяркоўваецца больш раўнамерна, і нагрузка на дарожную сетку становіцца меншай.

А наколькі зручна будзе арганізавана магчымасць дабрацца на месцы пахаванняў на грамадскім транспарце?

— 17 красавіка на лінію будуць выведзены дадатковыя 240 аўтобусаў, — зазначыў начальнік аддзела пасажырскіх перавозак ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксандр Капцюх. — Але і ў дні, якія папярэднічаюць Радаўніцы, будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя маршруты. Даехаць на іх можна будзе да ўсіх месцаў пахавання, якія знаходзяцца паблізу сталіцы. Акрамя таго, непасрэдна ў Мінску забяспечым падвоз людзей да прыпынкаў, адкуль будзе адпраўляцца транспарт да могілак. Трасы маршрутаў, пункты пасадкі і высадкі ў нас звыклыя. Пасажыры ў іх арыентуюцца добра. Таму праблемы даехаць да месцаў пахавання не будзе.

Акрамя таго, БЧ прызначае на 14—17 красавіка дадатковыя 45 міжрэгіянальных цягнікоў. Саставы рэгіянальных ліній эканом-класа ў гэты час будуць курсіраваць па графіку выхадных дзён.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.