Вы тут

Сельгаспрадпрыемству вярнулі ворныя землі


У Гомельскай вобласці падчас кантрольных мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі сельскагаспадарчаму прадпрыемству былі вернуты ворныя землі, занятыя несанкцыянаванай звалкай.


Яе дзяржаўныя інспектары Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выявілі каля малочнатаварнай фермы рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Крынічная» (населены пункт Балажэвічы Мазырскага раёна). На звалцы размяшчаліся адходы вытворчасці, у тым ліку другасныя матэрыяльныя рэсурсы (поліэтылен, пластмаса і інш.).

Было ўстаноўлена, што ўсё гэта ўтварылася на ворных землях у выніку гаспадарчай дзейнасці згаданага прадпрыемства. Спецыялісты абласнога камітэта рэкамендавалі яго кіраўніку цягам трох дзён навесці парадак на ўчастку, ліквідаваўшы несанкцыянаваную звалку. Аднак праз адведзены тэрмін належныя меры не былі прыняты.

Толькі своечасовае ўмяшанне Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дазволіла не дапусціць далейшага забруджвання зямель. У выніку ў дачыненні да РСУП «Эксперыментальная база «Крынічная» было ўстаноўлена патрабаванне аб адабранні адходаў, іх падзеле па відах, выбарцы другасных матэрыяльных рэсурсаў, накіраванні ўсяго названага ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку на аб'екты па выкарыстанні і захаванні адходаў. У дачыненні да сельскагаспадарчага прадпрыемства як вінаватай юрыдычнай асобы быў распачаты адміністрацыйны працэс.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.