Вы тут

Што зменіцца ў Беларусі 1 мая


Павялічыцца бюджэт пражытачнага мінімуму

У Беларусі ўстаноўлены месячны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2018 года ў памеры Br206,58.

Новы бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва складае Br229,78, пенсіянераў - Br157,5, студэнтаў - Br199,75, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br132,98, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br183,35, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br223,91.


Зменяцца ўмовы выдачы крэдытаў насельніцтву

У Беларусі змяняюцца правілы выдачы крэдытаў. З 1 мая банкі будуць па-новаму разлічваць крэдытаздольнасць кліентаў. Нацбанк растлумачыў некаторыя нюансы інструкцыі аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання.


Вырастуць мінімальныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні і даплаты да іх

У сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму будуць праведзены пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, надбавак і павышэнняў да іх, даплат пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў. Так, напрыклад, працоўныя пенсіі з мая павялічацца ў сярэднім на 5,4%.


Падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

Фота sputnik.fm.

Падаражанне закране прадукцыі ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман ". Цыгарэты ТАА "Тытунь-інвест" Winston XSlims Green Impulse будуць прадавацца па Br2,75. Кампанія "Беларусьгандаль" з 1 мая павышае на 5 капеек кошт цыгарэт Kent Mode Blue і Kent Mode Silver, яны будуць каштаваць Br2,7.


МТС павысіць кошт паслуг сувязі

"МТС інфармуе сваіх абанентаў аб павышэнні тарыфаў на асноўныя паслугі сотавай сувязі на 3 працэнты да ўзроўню бягучых тарыфаў з 1 мая 2018 года. Змяненне абумоўлена развіццём інфраструктуры, укараненнем новых тэхналагічных рашэнняў і развіццём лічбавых прадуктаў, неабходных для павышэння якасці аказваемых паслуг", - гаворыцца ў паведамленні.


Упершыню ўстанаўліваецца тарыф для зарадкі электрамабіляў

Гэты тарыф складае Br0,15693 (без ПДВ) за 1 кВт/гадз, што ніжэй за агульны тарыф для арганізацый, якія працуюць у сферы паслуг, на 48 працэнтаў.


Павысяцца экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 мая 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2018 года № 325.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана са $111,4 да $118,5 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $61,2 да $65,1 за 1 т, на таварныя бензіны - з $33,4 да $35,5 за 1 т.


Пенсіянеры атрымаюць 50% зніжкі на праезд у цягніках рэгіянальных ліній

Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом класа. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 № 176 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў", нагадалі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.