Вы тут

Салістка NAVIBAND Ксенія Жук нарадзіла сына


1 мая ў салістаў гурта NAVIBAND, прадстаўнікоў Беларусі на «Еўрабачанні—2017» Ксеніі Жук і Арцёма Лук'яненкі нарадзіўся сын. Хлопчыка назвалі Мацеем.


У сваім Instagram маладыя бацькі падзяліліся эмоцыямі і перажываннямі: «Сёння, 1 мая, у нас нарадзіўся сын!
Гэта самае неверагоднае пачуццё на Зямлі! Новае жыццё, імя якому Мацей! Дзякуй кожнаму за падтрымку і перажыванні. Такіх сінглаў мы яшчэ не выпускалі».

Арцём Лук'яненка ў інтэрв'ю kp.by адзначыў, што гэтыя эмоцыі немагчыма параўнаць з «Еўрабачаннем». «Падчас родаў я быў разам з Ксюшай, у нас вельмі класная каманда ўрачоў. Усё прайшло вельмі добра!» — расказаў ён.

Усю цяжарнасць Ксенія Жук выступала на сцэне, здымалася ў роліках і нават удзельнічала ў модным паказе Tikota Mama. На сваім апошнім канцэрце гурт паведаміў, што сыходзіць у творчы адпачынак, але ўжо ў чэрвені NAVIBAND абяцаюць зноў выйсці на сцэну: запланаваныя канцэрты па Беларусі, Украіне і нават паездка ў Галандыю.

Зараз жа музыканты прапанюць сваім паклоннікам новае відэа на песню «Колыбельная». 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.