Вы тут

У сем'ях 70 % мінчан выхоўваюць усяго адно дзіця


У сталіцы да Дня сям'і прымеркавалі дзясяткі ўрачыстых падзей і акцый.


Як расказала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна РАМАНОВІЧ, адным з галоўных мерапрыемстваў свята стала ўручэнне ордэна Маці:

— Адметна, што многія з гэтых жанчын паспяхова сумяшчаюць мацярынства і прафесійную дзейнасць. Сярод іх — прадаўцы, сакратары, выкладчыкі, інжынеры, выхавальнікі дашкольных устаноў. З 33 жанчын, прадстаўленых да ўзнагароджання, толькі восем — хатнія гаспадыні.

Зараз у Мінску каля 700 жанчын удастоены ордэна Маці, але ў планах — узнагародзіць кожную годную прадстаўніцу прыгожага полу, якая выхавала пяць і больш дзяцей. Не менш значнай падзеяй на святочным тыдні стане ўручэнне ключоў ад 20 кватэр сацыяльна неабароненым сем'ям: шматдзетным, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды і тых, дзе ёсць цяжкія хворыя.

Штогод колькасць шматдзетных сем'яў у Мінску павялічваецца ў сярэднім на 1,5 тысячы, цяпер іх ужо больш за 14 тысяч. Дарэчы, у самай вялікай сталічнай сям'і — 12 дзяцей. Але пры гэтым у сталіцы больш чым у 70 % сем'яў усяго адно дзіця. За тры месяцы гэтага года ў Мінску з'явілася на свет 4312 малых, на жаль, паказчык ніжэйшы, чым летась. Гэта тлумачыцца тым, што ў дзетародны ўзрост уступілі беларусы, народжаныя ў 1990-я, калі была адзначана дэмаграфічная яма. Для падтрымкі імкнення завесці яшчэ адно дзіця дзейнічае праграма сямейнага капіталу, які летась атрымала амаль 7400 сем'яў, сёлета гэтым правам вырашылі скарыстацца ўжо 524 сям'і.

Па традыцыі кожны год у сталіцы вясной абіраюць найлепшую шматдзетную сям'ю: конкурс пройдзе ў Га-
радскім палацы дзяцей і моладзі 16 мая. Па словах старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» Таццяны КРАЎЧАНКІ, тэматыка конкурсу звязана з Годам малой радзімы — закрануць тэму сям'і трэба будзе ў адным з конкурсаў: прэзентацыі сямейнага герба, візітнай картцы або творчым выступленні. Дарэчы, удзельнікаў чакае і конкурс-сюрпрыз — трэба будзе хутка адказваць на нечаканыя пытанні вядучай.

Як адзначыла дырэктар Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей Кацярына МАЛЬЦАВА, вялікая падтрымка аказваецца і сем'ям, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы: сутыкнуліся са складанымі захворваннямі, праблемай наркаманіі, алкагалізму, гвалту, беспрацоўя.

У найбліжэйшы час стартуе маштабны праект «Добрая пераробка». Маладыя дызайнеры будуць прыдумляць дызайн кватэры для сем'яў, у якой бацькі-інваліды выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Усяго ў сталіцы каля 70 такіх сем'яў. Праект рознабаковы і накіраваны не толькі на змену інтэр'ера, але і змены ў адносінах да жыцця. Так, самі рамонтныя работы будуць выконваць падапечныя ГУУС, якія маюць вопыт у будаўніцтве. Мяркуецца, што станоўчы прыклад натхніць іх на перамены. Рамонт у першай з кватэр запланаваны на ліпень.

Добрая навіна ёсць і для будучых сем'яў. 16 мая ў Доме шлюбаў Мінгарвыканкама пройдзе акцыя «Сям'я за ўсе каштоўнасці даражэйшая». Пары, якія прыйшлі падаваць заяву на рэгістрацыю шлюбу, змогуць пракансультавацца з псіхолагам і паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі: прыз — білеты ў адзін са сталічных тэатраў.

Дар'я КАСКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».

Грамадства

Як працуюць сапёры?

Як працуюць сапёры?

Больш за ўсё «сюрпрызаў» з часоў Вялікай Айчыннай вайны было знойдзена ў Докшыцкім, Талачынскім, Асіповіцкім і Лагойскім раёнах.