Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні паспрабуйце быць адначасова ветлівымі і настойлівымі, менавіта такая схема паводзін будзе ключом да поспеху і ў прафесійнай сферы, і ў асабістым жыцці. У аўторак не варта перабольшваць, апісваючы камусьці свае магчымасці, лепш нават некалькі прынізіць патрабаванні да сябе, тады вы зможаце выратавацца ад расчараванняў. У пятніцу практычна з усімі справамі справіцеся з лёгкасцю.


ЦЯЛЕЦ. Ваша сабранасць і дасціпнасць будуць пазітыўна дзейнічаць на навакольных. Калі не разгубіцеся ў незвычайнай сітуацыі, то рыхтуйцеся да рамантычнага знаёмства. З панядзелка задайце выразны рытм працы і няўхільна прытрымлівайцеся яго. У чацвер з'явіцца шанц значна ўмацаваць аўтарытэт. Вырашайце праблемы па меры іх узнікнення, не марнуючы лішніх сіл на крытыку і жаль да самога сябе. У нядзелю актыўны адпачынак дазволіць аднавіць сілы, а вось ляжанне на канапе ператворыць вас у падабенства кісялю.


БЛІЗНЯТЫ. Наступны тыдзень — выдатны час для творчай працы і цікавых знаёмстваў. Зможаце праявіць дзелавую хватку, падмацаваўшы яе інфармаванасцю і надзейнымі сувязямі. Аднак не перашчыруйце, узяўшы ініцыятыву ў свае рукі і дыктуючы свае правілы гульні. Аўторак — удалы дзень для пачатку новага праекта. У чацвер верагодныя рэзкія змены настрою, аднак усё скончыцца на пазітыўнай ноце.


РАК. Час пазбаўляцца ад шкодных звычак, калі такія ў вас маюцца. Спрыяльныя дні для важных кар'ерных пачынанняў. Для гэтага ў вас ёсць усё: веды, сілы, рашучасць. Стаіць цікавая задача — неабходна выбраць сродкі і аптымальны тэмп. Але спадзявацца давядзецца толькі на свае сілы. Цяпер час адточвання майстэрства. У выхадныя хатнія справы запатрабуюць увагі, але пастарайцеся не ўзвальваць усе праблемы на сябе, лепш пашукайце каго-небудзь менш занятага.


ЛЕЎ. Ні ўзлётаў у паднябессе поспеху, ні балючых удараў аб цвердзь зямную не чакаецца. У першай палове тыдня з'явіцца магчымасць умацаваць свае пазіцыі, вас могуць павысіць на пасадзе. Пачынаючы з пятніцы, паспрабуйце ўдзяляць больш увагі рашэнню асабістых неадкладных праблем, работа можа трошкі пацясніцца. Толькі не бярыцеся усіх выхоўваць, неасцярожна прамоўленае слова здольна распаліць канфлікт у сям'і.


ДЗЕВА. Вы зараз на варце справядлівасці і заклікаеце вінаватых да адказу. Аднак паспрабуйце не спакушацца абяцаннямі з фальшывай начынкай, нядобразычліўцы паспрабуюць уставіць вам палкі ў колы. У аўторак не варта сумнявацца ва ўласных сілах, недаверлівасць можа стаць прычынай няўдач. У сераду і чацвер інтэнсіўнасць вашай работы будзе прама прапарцыянальная заробку. У выхадныя можаце разлічваць на дапамогу і клопат сяброў і сваякоў. І самі больш уважліва пастаўцеся да блізкіх людзей.


ШАЛІ. Праявіўшы мудрасць і стрыманасць, вы паспяхова справіцеся са складанай сітуацыяй на рабоце. Старайцеся пазбягаць глабальных спраў, менш буйныя, але больш рэальныя задачы будуць вырашаны хутчэй. Не паддавайцеся эмоцыям, пачуцці могуць прымусіць вас пайсці на неапраўданую рызыку. У аўторак пажадана не абмяркоўваць сур'ёзных спраў з начальствам. У чацвер магчыма падпісанне важных дамоваў. Субота — выдатны дзень для прагулак на прыродзе і паездак на дачу. Дробны рамонт у доме прынясе задавальненне, а невялікія пакупкі будуць удалыя.


СКАРПІЁН. Добры тыдзень для ажыццяўлення задуманых планаў. Не падпускайце да сябе ляноту і раздражненне нават на кіламетр, пазітыўны настрой прынясе поспех. Паспрабуйце павярнуцца тварам да сваіх падсвядомых страхаў, пачніце іх пераадольваць, і адчуеце, як на душы становіцца лёгка. На працы магчымыя перамены да лепшага, адчуеце сябе каштоўным супрацоўнікам, вам могуць падняць зарплату.


СТРАЛЕЦ. У пачатку тыдня вы лёгка пераадолееце ўсе магчымыя рознагалоссі з партнёрамі па бізнесе і арганізуеце ўсё так, як вам зручна. У панядзелак не варта нічога купляць, ваш густ можа падвесці вас. У аўторак будзьце асцярожныя і не верце абяцанням. У пятніцу варта падумаць над рацыянальным выкарыстаннем свайго бюджэту. Не залазьце ў даўгі і крэдыты. У выхадныя дні вам, хутчэй за ўсё, захочацца ўсюды навесці прыгажосць і ўтульнасць.


КАЗЯРОГ. Надыходзіць светлая і прыемная паласа ў жыцці, нарэшце ўдасца шчасліва вырашыць старыя праблемы і заняцца чымсьці новым. Дарэчы, самы час пазбавіцца і ад старых звычак, якія дастаўлялі пэўныя клопаты. Панядзелак — адзін са спрыяльных дзён для стасункаў, вы ўразіце ўсіх сваім розумам і праніклівасцю і заадно даведаецеся шмат карыснага і цікавага. У канцы тыдня пабудзьце ў цішыні, магчыма, нават у адзіноце або на прыродзе.


ВАДАЛІЎ. Можа ўзнікнуць адчуванне, што ад вас занадта шмат патрабуюць і занадта мала даюць. Аднак не варта шкадаваць сябе. Усё гэта вопыт, які спатрэбіцца. У першай палове тыдня вам, падобна, давядзецца выконваць свае прафесійныя абавязкі, пераадольваючы таемны супраціў калектыву. Пажадана не даводзіць спрэчкі да канфліктнай сітуацыі, даказваючы свой пункт гледжання, не пачуўшы навакольных. У пятніцу можаце знайсці кампраміснае рашэнне сумесна з начальствам, аднак у будучыні магчымыя змены.


РЫБЫ. Пажадана на гэтым тыдні не займацца самакапаннем і самакрытыкай. Серада — адзін з самых паспяховых дзён тыдня, калі вы ведаеце, чаго хочаце дамагчыся і дасягнуць. У чацвер магчыма расчараванне ў асабістым жыцці, можаце зразумець, што вам хлусілі. Аднак, калі зачыняюцца адны дзверы, адчыняюцца іншыя. Неафіцыйныя сустрэчы ў суботу дазволяць атрымаць новыя магчымасці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.