Вы тут

Пайшоў небарака ў белы свет


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» віктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:


  • корак — закупорка для бутэлек;
  • небарака — чалавек, які выклікае спачуванне;
  • галіць — зразаць брытвай валасы;
  • цвяліць — дражніць, раздражняць;
  • ночвы — пасудзіна для мыцця бялізны і іншых патрэб;
  • хцівасць — сквапнасць, карыслівасць;
  • як мае быць — так, як трэба, належным чынам (беларусы яшчэ скажуць: як след, па ўсіх правілах; рускія: чин чинарем);
  • у белы свет (пайсці) — у невядомым кірунку, абы-куды, не выбіраючы дарогі (беларускія сінонімы: перад сабою, куды ногі нясуць; рускі: куда глаза глядят).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.