Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Намаганні будуць узнагароджаны, а ідэі пачнуць прыносіць выдатны вынік. Ваш аўтарытэт на высокім узроўні, навакольныя стануць прыслухоўвацца і прасіць парады. Але было б нядрэнна, калі б удалося прымусіць сябе не спыняцца на дасягнутым і паступова пачынаць ажыццяўляць астатнія грандыёзныя планы. А вось дома вас могуць недаацэньваць, але гэта не падстава для засмучэння. Правядзіце выхадныя ў сяброўскай кампаніі, а там і радня заўважыць вашы таленты.


ЦЯЛЕЦ. Выберыце для сябе нешта адно: спакой або барацьбу за ўласны аўтарытэт. У першай палове тыдня давядзецца рабіць больш, чым вам гэтага хацелася б. Больш эмацыянальна насычанай можа аказацца другая палова тыдня. Серада можа стаць вельмі плённым днём. Калі новаму партнёру спатрэбіцца дапамога, не адмаўляйце, вы тым самым адкрываеце для сябе новыя перспектывы.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні будзеце схільныя цалкам паглыбляцца ў мары. Зрэшты, калі гэта падымае настрой, то чаму б і не. Тым больш што вы не выпусціце шанц рэалізаваць задуманае. Але перш чым кідацца ў вір рашучых дзеянняў, варта падрыхтаваць базу, суаднесці плюсы і мінусы, экспромты лепш выключыць. У выхадныя дні лепш адкласці гераічныя подзвігі, звязаныя з добраўпарадкаваннем дома.


РАК. На гэтым тыдні ўсё добрае прыйдзе да вас само, і нават рыхтавацца да гэтага неабавязкова, наадварот, залішняй мітуснёй можаце спудзіць поспех. Надыходзіць час пазітыўных змен. Вы нават не заўважыце, як лёгка і вытанчана справіцеся са сваімі прафесійнымі абавязкамі. У другой палове тыдня імаверны паездкі, сустрэчы з цікавымі людзьмі і магчымасць сумясціць прыемнае з карысным. У суботу з'явіцца жаданне пабыць у спакоі. Як мага больш увагі неабходна аддаць сям'і і дому.


ЛЕЎ. У першай палове тыдня добра падарожнічаць або прымаць гасцей, у тым ліку замежных. У чацвер не пазбегнуць сур'ёзнай гутаркі з начальствам. Давядзецца адстойваць сваю пазіцыю. Дзелавыя партнёры могуць запатрабаваць выканання заказаў. Не выключана, што ў суботу давядзецца працаваць, таму хоць у нядзелю павесяліцеся ад душы.


ДЗЕВА. Надыходзіць добры час для падарожжаў. Калі выправіцеся ў дзелавую паездку, атрымаеце ўсё, па што паехалі. Аўторак акажацца для вас адным з самых удалых дзён тыдня. Менавіта ў гэты час вырашацца многія праблемы, якія не давалі спакойна жыць. Будзьце адкрытыя і ўважлівыя да навакольных. І яны адкажуць тым жа. У сераду можна самім пачаць канструктыўную і аргументаваную размову з начальствам. У пятніцу лепш не прызначаць спатканне — будзеце схільныя да няўважлівасці і рэўнасці. Субота — выдатны дзень для адпачынку і інтэлектуальных забаў.


ШАЛІ. Калі вы ўсёй душой зацікаўлены ў кар'ерным росце, то ёсць сэнс звярнуцца па садзейнічанне да сваіх апекуноў менавіта на гэтым тыдні. У аўторак ваш спакой і любоў да міру згладзяць усе вострыя моманты, якія ўзнікаюць на працы. У чацвер непажадана вырашаць якія-небудзь фінансавыя пытанні, гэта можа прывесці да непаразуменняў і рознагалоссяў. У суботу сачыце за тым, каб вашы інтанацыі былі мяккімі, паспрабуйце не павышаць голасу падчас зносін у сям'і. Блізкія будуць асабліва ўразлівыя.


СКАРПІЁН. Хто сказаў, што цудаў не бывае? Дазвольце ім увайсці ў жыццё, больш на гэтым тыдні ад вас нічога не патрабуецца. Здароўе парадуе. Будзеце поўныя энергіі і веры ў сябе, таму справіцеся з любой, нават самай цяжкай працай і заслужыце прэмію і пахвалу начальства. У другой палове тыдня не бойцеся праявіць здаровы скептыцызм. У выхадныя дні пастарайцеся знайсці час для прагулак і вандраванняў.


СТРАЛЕЦ. У панядзелак інтуіцыя павінна падказаць вам, дзе хаваецца ключ ад практычна невырашальнай праблемы. Аўторак і сераду праведзяце ў пошуках дадатковага заробку і даможацеся поспеху ў гэтым. Чакайце прыбытку. Але не вельмі расслабляйцеся, лёс знойдзе спосаб вас здзівіць. У пятніцу не варта прымаць блізка да сэрца тое, што кажуць навакольныя.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні не спрабуйце змагацца з абставінамі. Проста плывіце па плыні, бо гэта найлепшае рашэнне ва ўмовах, якія склаліся. У чацвер не плануйце доўгатэрміновых спраў, звязаных з нерухомасцю. Размаўляючы з калегамі, пераканайцеся, што вас правільна разумеюць. Гэта дапаможа пазбегнуць цяжкасцяў у будучыні. У нядзелю не варта ўпарціцца і адстойваць сваю пазіцыю. Прыслухайцеся да блізкіх людзей, іх крытыка — з найлепшых памкненняў.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні, хутчэй за ўсё, давядзецца значна абмежаваць круг зносін, у адваротным выпадку вы стоміцеся ад людзей. Для падтрымання прыяцельскіх адносін лепш выбраць іншы час. Адрывацца ад сваіх спраў варта толькі ў тым выпадку, калі дапамога патрабуецца сапраўднаму сябру і ў сур'ёзнай праблеме. У панядзелак давядзецца казаць калегам не вельмі прыемныя рэчы, але гэта лепш, чым хлусіць. Нядзеля парадуе прыемнымі сюрпрызамі і новымі ўражаннямі.


РЫБЫ. Тыдзень можа быць вельмі паспяховы, калі вы не будзеце занадта настойлівыя і паспешлівыя. Адчуеце ўздым сіл, павысіцца працаздольнасць. Паспрабуйце максімальна выкарыстаць гэты час. Пачынайце новыя праекты і адносіны. Важна рухацца наперад. Інакш жыццё ператворыцца ў сумнае, стаялае балота.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.