Вы тут

Булгакаў — з’ява несавецкая


Янка Купала і Міхаіл Булгакаў... Здавалася б, што агульнага паміж двума творцамі? Але яны былі сучаснікамі. Абодва жылі ў савецкі час... Тэма паэта і ўлады гучыць у творчасці абодвух. «Булгакаў — з’ява незаконная» — словы, сказаныя калісьці Барысам Пастарнакам, сталі назвай выстаўкі, што днямі адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Арыгінальныя экспанаты прыехалі з фондаў Літаратурна-мемарыяльнага музея Міхаіла Булгакава.


Асабістыя рэчы пісьменніка.

Жыццё пісьменніка падзяляецца на два перыяды — дарэвалюцыйны — кіеўскі і савецкі — маскоўскі. У адносінах да новага, паслярэвалюцыйнага жыцця Міхаіл Булгакаў адчуваў сваю чужароднасць. Хіба магло быць інакш, калі ён не хаваў свайго скептычнага стаўлення да рэвалюцыйных працэсаў, што адбываліся ў СССР, адстойваў права на свабоду творчасці, адмаўляўся станавіцца ў шэрагі пісьменнікаў-спадарожнікаў? Таму большасць яго твораў пабачыла свет толькі праз 30—40 гадоў пасля яго смерці.

Прыжыццёвыя выданні твораў пісьменніка, матэрыялы з сямейных архіваў яго сваякоў і сяброў, асабістыя рэчы і фатаграфіі распавядаюць пра Булгакавачалавека. Напрыклад, альбом, у які ён змяшчаў водгукі на сваю творчасць, — з трохста запісаў толькі адзін станоўчы — ілюструе яго адметнае пачуццё гумару.

На адкрыцці выстаўкі прысутнічалі ганаровыя госці: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, дырэктар Літаратурнамемарыяльнага музея Міхаіла Булгакава Людміла Губіянуры і мастак, які стварыў выстаўку, — Бадры Губіянуры. А таксама шматлікія аматары творчасці пісьменніка: тэмы, раскрытыя ў яго творах, не менш актуальныя і зараз. Яны вучаць змагацца за вечныя каштоўнасці: гонар, годнасць, свабоду чалавечага духу.

Выстаўка працуе да 16 чэрвеня.

Яна БУДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.