Вы тут

Уладзімір Макей правёў перагаворы ў Бруселі


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў перагаворы ў Бруселі. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі сустрэўся з бельгійскім калегам і з прадстаўнікамі структур Еўрасаюза ў рамках двухбаковага візіту ў адказ па запрашэнні намесніка прэм'ер-міністра — міністра замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі Дзідзье Рэйндэрса.


Уладзімір Макей растлумачыў журналістам АНТ, што Брусель лічыцца еўрапейскай сталіцай і тут важна сустракацца з прадстаўнікамі асноўных еўрапейскіх структур, якія маюць тут штаб-кватэры. Але на гэты раз асноўныя перагаворы — з бельгійскім калегам. Чакаецца, што сустрэча са спадаром Рэйндэрсам надасць новы імпульс двухбаковым гандлёва-эканамічным адносінам, паслужыць больш шырокаму выхаду для Беларусі на еўрапейскі рынак, а для Бельгіі — на еўразійскі. Тавараабарот з гэтай краінай складае $370 млн, пры гэтым амаль палова — экспарт. Але патэнцыял выкарыстаны не ўвесь.

Напярэдадні беларускі міністр абмеркаваў бягучы стан дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам і яго перспектывы з высокім прадстаўніком па замежных справах і палітыцы бяспекі Еўрапейскага саюза, віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Федэрыка Магерыні.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Рынкі і дыялог

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.