Вы тут

Сёлета на вадзе загінулі 102 чалавекі


Май нечакана выдаўся ў Беларусі дадатковым летнім месяцам. Тэмпература паветра амаль не падала ўдзень ніжэй за +20, і таму вада ў рэках і азёрах прагрэлася даволі хутка. І на пляжы масава пацягнуліся адпачывальнікі.


- Абстаноўка на вадаёмах становіцца трывожнай, - гаворыць старшыня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах" Анвар Ігамбердыеў. - Па стане на 4 чэрвеня ў рэспубліцы патанулі ўжо 102 чалавекі, з іх 8 дзяцей. Гэта на 17 чалавек болей, чым летась. Толькі за май загінула на вадзе 45 чалавек.

Пераважная большасць смяротных выпадкаў прыходзіцца на месцы, дзе купанне не дазволена. Гэта кар'еры, меліярацыйныя каналы, так званыя "дзікія" пляжы. З аднаго боку, адпачывальнікаў спакушае блізкасць такіх вадаёмаў і малая колькасць людзей на іх. З другога, гэта як раз і гуляе дрэнны жарт. У гэтых месцах не дзяжураць ратавальнікі, і таму на аператыўную дапамогу разлічваць ужо не даводзіцца.

Сёлета дзякуючы своечасовай дапамозе супрацоўнікаў Таварыства ратавання на водах  работнікі ў жывых засталіся 23 чалавекі, сярод якіх трое дзяцей.

- Агулам у краіне працуюць 143 выратавальныя пасты. пастаянных. 504 выратавальнікі будуць несці на іх службу, - працягвае Анвар Ігамбердыеў. Таварыства разам з іншымі арганізацыямі таксама рыхтуе пляжы да адпачынку. Зараз іх налічваецца 478. Больш за ўсё іх у Брэсцкай і Віцебскай абласцях.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Вада збірае чорную даніну

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.