19 Верасень, серада

Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вы можаце падрыхтаваць сабе выдатную базу для будучых поспехаў. Аднак давядзецца шмат працаваць, і зусім хутка ўсе вашы старанні акупяцца спаўна. У панядзелак і сераду звыклы распарадак дня можа быць парушаны. Не ўсе абяцанні атрымаецца выканаць. У аўторак старайцеся нічога не адкладаць на потым. У пятніцу нагадае пра сваё існаванне чалавек, з якім вы доўгі час не мелі зносін. У суботу пажадана не гарачыцца і не спыняць партнёрскія адносіны.

ЦЯЛЕЦ. Час прыдатны для таго, каб павучыцца спакою і самадысцыпліне. У вас атрымаецца ўплываць на людзей і дамагацца свайго, але важна пры гэтым не занадта ціснуць. У чацвер не перашкодзіць пачаць працу над сабой: падумайце, ці ўсё вы дакладна робіце, ці да тых мэт імкняцеся. У пятніцу ні ў якім разе не згаджайцеся на авантурныя прапановы. У суботу будуць лёгка ісці справы, звязаныя з дачай або рамонтам дома.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні ўсё складзецца цудоўна. Праца будзе плённай, чакаюцца цікавыя сустрэчы і прыемныя сюрпрызы. Ды і адпачынак пройдзе на выдатна. Вы здолееце расслабіцца і атрымаць мора станоўчых эмоцый. Паспрабуйце аднавіць сілы, канцэнтравацца варта толькі на самых важных і неадкладных справах. І не забывайце, што блізкія людзі чакаюць ад вас цяпла і ўдзелу.

РАК. Перастаньце сябе ўвесь час параўноўваць з навакольнымі, вучыцеся любіць і паважаць сябе такім, які ёсць. Вы маеце свае таленты і прыхільнікаў. У чацвер можа паступіць цікавая прапанова новай, больш прэстыжнай, працы, але для гэтага неабходна павысіць кваліфікацыю. У другой палове тыдня пажадана трымаць сваё меркаванне пры сабе, асабліва на рабоце, інакш рызыкуеце сапсаваць адносіны з начальствам. У выхадныя прысвяціце сабе больш часу, чым гэта бывае звычайна.

ЛЕЎ. Зоркі рэкамендуюць вылучыць з усіх спраў галоўную і з усёй уласцівай вам упартасцю сканцэнтравацца на ёй. Нават самае няпростае пытанне не выстаіць пад вашым напорам. А вось калі самі не ведаеце, чаго хочаце, то асаблівых поспехаў не чакайце. У асабістым жыцці будзеце спакушаць і зачароўваць, але вось самі наўрад ці зведаеце моцныя пачуцці. У сярэдзіне тыдня магчыма не зусім прыемная размова з начальствам, але затое зможаце дабіцца прымальных для сябе матэрыяльных умоў. У пятніцу будзьце больш уважлівыя і думайце, перш чым дзейнічаць.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас можа чакаць важная размова з начальствам, без якой немагчыма далейшае развіццё кар'еры. Баяцца яе не варта, але падрыхтавацца трэба. Больш размаўляйце з прафесіяналамі. Магчымы перспектыўныя знаёмствы, якія вельмі дапамогуць у будучыні. Для новага вітка духоўнага развіцця бязлітасна адмоўцеся ад бясконцага серыяла аднастайных памылак. У аўторак пажадана не дазваляць уцягнуць сябе ў канфліктную сітуацыю. У суботу будуць удалыя паездкі.

ШАЛІ. Не ўсё жаданае рэалізуецца, але не варта ўпадаць ад гэтага ў адчай. Дэпрэсія не памагаты ў справах, туга вам толькі перашкодзіць. Паспрабуйце ўраўнаважыць шалі вашага настрою і эмацыянальнага стану. Інакш рызыкуеце выдаткаваць шмат каштоўнай энергіі марна. Знаходзьце ў любой сітуацыі станоўчыя моманты, радуйцеся таму, што адбываецца вакол, і нават не заўважыце, як жыццё пакажа вам свой светлы бок.

СКАРПІЁН. Тыдзень абяцае быць дастаткова актыўным і напоўненым прыемнымі падзеямі і яркімі ўражаннямі. У вас многае атрымаецца, усё складзецца так, як хочаце. Скарыстаўшыся абставінамі, зможаце шмат чаго дасягнуць. Спатрэбяцца такія якасці, як дыпламатычнасць і жыццялюбства. Перад вамі адкрыюцца новыя гарызонты. Выяўляйце настойлівасць пры абароне сваіх інтарэсаў, асабліва ў сераду. На працы ўсё ідзе як мага лепш. Так што можаце збірацца ў адпачынак з лёгкім сэрцам.

СТРАЛЕЦ. Ваша самакрытычнасць і патрабавальнасць да сябе і навакольных дазволіць шмат чаго дасягнуць на працы, але пагражае сапсаваць адносіны з калегамі і блізкімі. У першай палове тыдня будзьце абачлівыя ў кантактах, не шакуйце блізкіх сваёй прамалінейнасцю і залішняй рэзкасцю. У чацвер могуць з'явіцца перспектывы, звязаныя з асабістым развіццём і павышэннем зарплаты.

КАЗЯРОГ. Добры тыдзень для рэалізацыі самых неверагодных планаў і ідэй. Аднак не варта гучна абвяшчаць вашы сапраўдныя намеры. У сераду не марнуйце час на пустыя размовы, інакш можаце не паспець разабрацца з назапашанымі справамі. У чацвер ва ўзаемаадносінах з калегамі па працы можа паўстаць некаторае напружанне. У выхадныя арганізуйце пікнік з сябрамі.

ВАДАЛІЎ. Тыдзень пройдзе ў рабоце і клопатах. Надыходзіць час, спрыяльны для падвядзення некаторых вынікаў, падліку і аналізу сваіх памылак. У выхадныя варта сур'ёзна заняцца ўладкаваннем свайго жылля, прыбярыце ўсё лішняе і непатрэбнае. Вам неабходна адчуванне навізны і арыгінальнасці. У канцы тыдня ўсю ўвагу давядзецца аддаць сямейным справам.

РЫБЫ. Паспрабуйце быць як мага больш канкрэтнымі ў сваіх марах і жаданнях. Тады яны маюць рэальны шанц спраўдзіцца. Будзьце маральна гатовыя да магчымых змен, прычым кардынальных. Няхай яны вас не палохаюць. Смела прыступайце да выканання самых складаных задач, не сумнявайцеся — поспех прыйдзе. Аўторак добры для пачатку новых праектаў. А пятніца зусім не падыходзіць для спрэчак. Нядзеля ж рызыкуе стаць днём, калі знікаюць ілюзіі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.