Вы тут

Латруга даў маху


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

каляндра — травяністая расліна, прыправа;

жлукта — пасудзіна для запарвання бялізны;

плявузгаць — гаварыць пустое, без толку;

свярбець — выклікаць адчуванне казытлівага болю;

вяпрук — самец свінні;

латруга — лодар, гультай;

даць маху — 1) дапусціць памылку, памыліцца; 2) кінуцца наўцёк (беларусы яшчэ скажуць: даць асечку, падмазаць пяткі; рускія: наломать дров, смотать удочки);

ні богу свечка ні чорту качарга — пра пасрэднага чалавека, які нічым не вылучаецца ( беларускія сінонімы: ні два ні паўтара, ні рыба ні мяса; рускі: ни то ни сё, серединка на половинку).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.