Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


На тым беразе ракі

Самы светлы ў свеце сон,

Там буслянка ля страхі

І вяргіні ля вакон.

 

Там гарлачыкаў сузор'е

Між аблокаў на вадзе,

Там па чэрвеньскаму полю

Сцежка росная вядзе.

 

Там вярталіся дахаты

З поўным кошыкам чарніц

І размоў было багата —

Аж да ранішніх зарніц...

 

Там па рэчцы ля ракіт

Праплываюць з небыцця

Святаянавы вянкі —

Успамін майго жыцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.