Найбольш частыя праблемы — у тармазной сістэме або блоку кіравання рухавіком. Выяўленнем дэфектаў займаліся спецыялісты сеткі «Бош Аўто Сэрвіс» падчас бясплатнай дыягностыкі машын у Мінску, Брэсце і Барысаве.
Кожны ахвотны мог прывезці на праверку любы легкавы аўтамабіль, незалежна ад маркі, года выпуску і бягучага стану — у выніку ў мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за тысячу машын.
Вынікі сапраўды здзіўляюць: пераважная большасць аўтамабіляў у Беларусі ездзіць з рознага роду дэфектамі ў электронных блоках. «Карыстаюцца папулярнасцю» праблемы ў блоку кіравання рухавіком і тармазной сістэме, часта сустракаюцца актыўныя памылкі ў блоку АBS (антыблакіровачнай сістэмы) і цэнтральным блоку электронікі, на многіх аўтамабілях некарэктна працуе або зусім «маўчыць» сістэма кантролю, што павышае рызыку больш сур'ёзных пашкоджанняў.
Іншыя распаўсюджаныя памылкі: няспраўнасць датчыкаў ціску ў шынах, праблемы з фарамі блізкага святла, падушкай бяспекі, шпулькай запальвання і лямбда-зондам (датчыкам рэшткавага кіслароду ў выхлапных газах), часам сустракаецца перагрэў рухавіка.
Бясплатная дыягностыка доўжылася з 21 мая да 1 чэрвеня. Кожны будны дзень спецыялісты правяралі каля 100 аўтамабіляў, і толькі ў 5—10 з іх не былі выяўленыя праблемы. У кожнай машыне ў сярэднім знаходзілі па 10 няспраўнасцяў.
Газета «Звязда» нагадвае, што аўтамабіль неабходна старанна даглядаць і не адкладваць праблемы ў машыне да апошняга моманту, а своечасова звяртацца ў аўтамайстэрні.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.