Вы тут

Каберац для абшарніка


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • прошча — месца, надзеленае надзвычайнай сілай;
  • каберац (абл.) — дыванок пад ногі;
  • валкаваць — зграбаць скошаную траву;
  • екатаць — галасіць ад болю, вішчаць;
  • мянташка — прылада, якой востраць косы;
  • абшарнік — уладальнік зямельных надзелаў, памешчык.
  • Мераць адной меркай — меркаваць пра каго-небудзь ці пра што-небудзь вельмі суб'ектыўна, аднолькава. Беларускія адпаведнікі: мераць на свой аршын, ставіць на адну дошку. Рускі: стричь под одну гребенку.
  • На тым свеце дастаць — дамагчыся свайго пры любых абставінах, што б там ні было. Беларусы яшчэ скажуць: з дна марскога дастаць, пад зямлёй знайсці. Рускія: из-под земли достать.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.