Вы тут

Як двойчы два?


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» віктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

ка́йстра — дарожная торба;

трыснё́г — балотная расліна;

дасці́пны — востры, смешны;

самаві́ты — мажны, дужага цела-
складу;

глю́га — дзюба драпежнай птушкі;

скру́ха — жаль, шкадаванне.

Як двойчы два — усё вельмі зразумела, проста, бясспрэчна. Беларусы яшчэ скажуць: як свет божы, як піць даць. Рускія: как дважды два, как божий день.

Ні села ні пала — неспадзявана, нечакана, без якіх-небудзь на тое падстаў. Беларускія адпаведнікі: не знай не ведай, без нічога ніякага. Рускія: ни с того ни с сего, с бухты-барахты.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.