Вы тут

Жыццё напаказ


Жыццё напаказ

Вечарынкі «у гонар» вядомых асоб пасля іх смерці - гэта насмешка або нізкі паклон? Чаму людзі наведваюць такія мерапрыемствы і як яны праходзяць - вось што я паспрабавала высветліць, наведваючы вечарыну, прысвечаную стаадзінаццацігоддзю Фрыды Кала. Вам знаёма тое прыемнае пачуццё невядомасці, калі ідзеш на якое-небудзь мерапрыемства? Вы яшчэ не ведаеце, што там будзе адбывацца, чым будуць прыцягваць вашу ўвагу, але пэўныя чаканні ўжо паспяваюць сфармавацца ў галаве, а пасля - альбо расчароўваюцца, альбо зачароўваць.

Калі мая нага пераступіла упрыгожаны парог, усеяны кветкамі, мне падалося, што я трапіла ў зусім іншую рэальнасць. Усё адрознівалася ад беларускай культуры, так! Гэта была мексіканская культура. Усё вакол яркае, кветкавае, жанчыны з намаляваным брывом, у доўгіх спадніцах і сабранымі ўверх валасамі, побач стаяць крэслы, прадаецца «мексіканская» ежа і гучыць прыемная музыка. Калі зайсці ўнутр памяшкання, то можна ўбачыць вялізны экран, дзе уключаны фільм, прысвечаны жыццю і творчасці Фрыды Кала, прадаюцца пацешныя тэматычныя вырабы і шмат іншых цікавых рэчаў. У гэты момант я задумалася, ці спадабалася б мне, калі б у мой гонар наладзілі такую вечарыну? Людзі вакол спрабавалі б наблізіцца і ўзнавіць мой вобраз з дапамогай адзення і касметыкі, глядзелі б фільм пра маё жыццё, танцавалі і весяліліся? Не, мне б гэта дакладна не спадабалася, культ якой-небудзь іншай асобы разбурае ўласную.

Так, адзін дзень - гэта весела, але, з другога боку, дзеля чаго? Гэтыя пытанні круціліся ў маёй галаве ўвесь час. А многія да самога мерапрыемства зусім не ведалі гэтую мастачку. Некаторыя людзі, якія прыйшлі туды чакалі чагосьці цікавага, хацелі даведацца больш пра мастачку, паслухаць лекцыю, паўдзельнічаць у конкурсах. У той жа час яны былі вольныя ў выбары і маглі ў любую хвіліну адысці перакусіць, выпіць, сфатаграфавацца або паглядзець фільм. Таксама прысутнічала выстава вядомых людзей у вобразе Фрыды Кала, нягледзячы на тое, што вобраз быў адзіным, ва ўсіх ён атрымаўся арыгінальным.

Я вырашыла правесці апытанне, каб даведацца, ці варта, на думку людзей, праводзіць такія мерапрыемствы? Большая частка адказалі, што яны проста неабходныя, бо гэта заўсёды нешта новае, арыгінальнае і цікавае. Адзін мужчына падчас фільма падсеў да мяне і спытаў: «А ці будзе нейкая лекцыя пра жыццё Фрыды?» І вельмі здзівіўся, пачуўшы адказ «Не». Затое былі мексіканскія танцы і запамінальная музыка. У цэлым мерапрыемства пакінула прыемнае ўражанне. Такія вечарынкі ўсё-ткі трэба здзяйсняць.

Ангеліна ВАРАТЫНСКАЯ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.