Вы тут

Як добраўпарадкоўваецца Наваполацк?*


Ёсць людзі шчаслівых прафесій. Аднясём да іх і тых, хто выконвае «просценькую» справу — трымае нашы гарады ў чысціні і парадку, а па сутнасці, штодзённа і нястомна ўпрыгожвае іх. Не адзін год мы знаёмы з Юрыем Шыпкіным, кіраўніком Наваполацкай спецаўтабазы, і ведаем, што менавіта так расцэньвае ён уласны занятак і занятак сваіх калег.


Ра­док з бія­гра­фіі На­ва­по­лац­ка ўва­соб­ле­ны ўме­лы­мі ру­ка­мі  ды­зай­не­раў-азе­ля­ні­це­ляў.

— Сапраўдным экзаменам на прафесійную сталасць для калектыву была падрыхтоўка да нядаўняга святкавання 60-годдзя Наваполацка, — расказвае Юрый Аляксандравіч. — Здаецца, рабілі ўсё як звычайна: даглядалі вуліцы і тратуары, высаджвалі кветкі і дрэвы, але ўся наша работа была гэтым разам як бы падарункам роднаму гораду да яго свята. А значыць, выконвалася як ніколі адказна, якасна.

Напружанне, калі рыхтаваліся да юбілею, было значнае. Гэта як падчас любога мерапрыемства, што патрабуе поўнай аддачы сіл і аптымальнай арганізацыі, без дзялення на дробязі і на важнае. Дробязяў у нашай справе не бывае. Тым больш што мы чакалі прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў, у выніку і прыехалі адразу 20 дэлегацый. Былі госці і з розных раёнаў краіны.

Вы не ўпершыню ў нашым горадзе, але сёння на яго вуліцах убачыце нямала для сябе цікавага. Мы імкнуліся, каб паўсюдна былі прыкметы свята, якія б стваралі адпаведны настрой у насельніцтва і гасцей Наваполацка, і каб яны засталіся надоўга.

Кі­раў­ні­к На­ва­по­лац­кай спец­аў­та­ба­зы Юры­й Шып­кі­н.

Гідам журналістаў «Звязды» па горадзе стаў галоўны інжынер Ігар Кудрын. У гэтую прафесію людзі прыходзяць рознымі шляхамі. Ігар Алегавіч закончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, працоўную біяграфію пачынаў у гарадской жыллёва-камунальнай гаспадарцы, тут вырас да начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела. Пасля рэарганізацыі з ЖКГ вывелі шэраг калектываў, у тым ліку спецаўтабазу, яны набылі юрыдычную самастойнасць. Атрымаўшы ў гэты «пераходны перыяд» досвед работы ў будаўнічай арганізацыі, Кудрын тры гады таму прыйшоў у спецаўтагаспадарку галоўным інжынерам.

Га­лоў­ны бух­гал­тар  Ка­ця­ры­на Асташ­ке­віч  і га­лоў­ны ін­жы­нер  Ігар Куд­рын.

— Мне падабаецца ўдзельнічаць у паўсядзённай рабоце па добраўпарадкаванні і азеляненні буйнога індустрыяльнага цэнтра, — кажа галоўны інжынер. — Прыемна бачыць прыкметныя вынікі працы свайго калектыву — пра іх гаварылі нам і ўдзельнікі святочных мерапрыемстваў.

Га­зо­ны  на ву­лі­цах На­ва­по­лац­ка заўж­ды да­гле­джа­ныя.

Пытаемся ў суразмоўніка: а што было найбольш складаным падчас падрыхтоўкі — наводзіць парадак на гарадскіх вуліцах ці яшчэ больш упрыгожваць іх?

— Не цяжка ні адно, ні другое, калі займаешся гэтым пастаянна, і калектыў прывык, ведае сваю справу. Канешне, былі і складанасці, не без таго. Стараліся вырашаць іх аператыўна. Калектыў наш моцны, і ўсе перажываюць за горад, усім хочацца, каб ён быў прыгожы. Адносімся да горада як да ўласнага дома. Калектыў — не маленькі, 350 чалавек, і ва ўсіх такая настроенасць — на чысціню, на парадак. Мы абслугоўваем Наваполацк, пасёлак Баравуху і новы для нас мікрараён Міжрэчча. Нядаўна перадалі яго нам, раней гэта была тэрыторыя адказнасці «Нафтана». Ён не праблемны, мы прынялі на сябе дарогі, вуліцы, яны і раней былі дагледжаныя. Наша задача — падтрымліваць іх у такім жа добрым стане.

Пад зя­лё­ны­мі ша­та­мі для дзят­вы па­бу­да­ва­лі  ка­зач­ную вяс­ко­вую ся­дзі­бу.

— Вось будуецца дзясяты мікрараён, — працягвае Кудрын. — Як бачыце, тут прыгожыя дамы рознай паверхавасці і рознай каляровай гамы, архітэктары імкнуцца надаць раёну свой твар. Будаўнікі яшчэ працуюць, і мы імкнёмся знаходзіць з імі агульную мову, каб не расцягвалі зямлю з новабудоўлі па вуліцах.

— У галоўнага інжынера сваёй, скажам так, «інжынернай» работы хапае?

— Мы не дзелім работу на сваю і не сваю, у нас узаемазамяняльнасць, але чыста інжынернай работы хапае, бо тэхнічная ўзброенасць нармальная. Да Дня горада набылі два маленькія «Беларусы» з навясным абсталяваннем, для работы як у зімовую пару, калі яны будуць вельмі запатрабаваныя на ачыстцы тратуараў ад снегу, так і летам. Сёння ім хопіць работы з навяснымі касілкамі. Займелі ўстаноўку «Тайфун» для ямачнага рамонту вуліц і тратуараў. Самае «вузкае» месца любога горада менавіта ямачны рамонт. Абнаўляем аўтамабільны парк. Ёсць і МАЗы, і самазвалы-«цяжкавагавікі», спецыяльная свідравальна-кранавая ўстаноўка, двухсекцыйны палівазапраўшчык. У планах новыя закупкі — у прыватнасці, прыгожага і зручнага аўтамабіля «Газель. Nехт» для перавозкі рабочых. Перадавой эфектыўнай тэхнікай пры падтрымцы гарвыканкама аснашчаемся пастаянна.

Жан­чы­ны,  якія «па­та­на­юць»  у мо­ры кве­так, — ра­бот­ні­цы Ні­на Фі­лі­мон­чык  і Ні­на Пры­га­жа­е­ва.

— А зараз мы знаходзімся з вамі паблізу цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Маякоўскага, — працягвае свой расказ наш гід. — Якраз тут устаноўлены флагштокі са сцягамі гарадоў-пабрацімаў, новыя лавачкі. Падсаджвалі загадзя маладыя дрэўцы, бачыце, як яны выстраіліся радамі? З цягам часу падрастуць, зазелянеюць і будзе вельмі прыгожа.

Побач, на вуліцы Паркавай, заасфальтавалі дарогу, паднавілі дарожкі, таксама лаўкі паставілі, ліхтары, а дзе спатрэбілася — зманціравалі агароджу. Нашы партнёры з водаканала аднавілі работу гарадскіх фантанаў, і ў выніку атрымалася яшчэ адно прывабнае месца для адпачынку гараджан. Каля такіх найбольш прыкметных месцаў жыхары і госці Наваполацка пастаянна фатаграфуюцца.

Наш горад вырастаў не на старых «касцях», тут няма прыватнага сектара з праблемнымі кварталамі, якія трэба зносіць. Тым не менш жылыя раёны патрабуюць увагі. Спознішся з-за таго, што не выдзелены своечасова сродкі ці проста не звярнулі ўвагу, і назаўтра сродкаў спатрэбіцца значна больш.

Вы пытаецеся пра расаду кветак — яе ў асноўным вырошчваем ва ўласнай цяплічнай гаспадарцы і часткова закупляем, бо расады патрэбна нямала. Адны клумбы адцвілі, кветкі на іх абляцелі, і нашы працавітыя дзяўчаты высаджваюць сюды новыя. За гэтым стаіць карпатлівая работа, у тым ліку зімой, калі «музычнымі» жаночымі пальчыкамі патрэбна пікіраваць тысячы (!) саджанцаў кветачак.

Працуе наш участак гарсвятла. Хлопцы падтрымліваюць і рамантуюць лініі вонкавага асвятлення, замяняюць свяцільнікі на энергазберагальныя, святлодыёдныя. Горад расце, і асвятляем новыя ўчасткі, якія раней не былі падключаны. Задача эканоміі электраэнергіі вырашаецца з дапамогай шафаў кіравання — аўтаматыка сама павышае ці паніжае напружанне, а значыць, і асветленасць на вуліцах.

Нават вялікая металічная канструкцыя сімвала горада — лілеі — абвешана эканомнымі святлодыёднымі лямпачкамі. Святочнымі вечарамі гіганцкая лілея глядзіцца вельмі эфектна, гараджане ацанілі, таксама любяць тут фатаграфавацца. Сэлфі атрымліваюцца не горшымі і на фоне шматлікіх яркіх клумбаў, і на фоне канструкцыі «Я Наваполацк»...

Цікавімся ў суразмоўніка, хто складае эскізы кветкавых кампазіцый для афармлення горада. Аказваецца, свае ж спецыялісты з участка зялёнага будаўніцтва, які ўзначальвае знаёмая нам па мінулай камандзіроўцы Таццяна Герліц. Укладваюць у іх не толькі ўласнае бачанне прынцыпаў «зялёнай прыгажосці», але і душу. Дарэчы, Таццяна паспела абараніць кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на тэму «Перспектыўны асартымент дэкаратыўных кветкавых раслін для паўночнага рэгіёна Рэспублікі Беларусь».

Творчаму падыходу Таццяны і яе дзяўчат можна давяраць хоць бы таму, што на конкурсах зялёнага будаўніцтва, якія праходзяць у рамках абласных свят «Дажынак», іх кампазіцыі штогод займаюць прызавыя месцы.

Да та­ко­га пры­знан­ня  ў лю­бо­ві да род­на­га го­ра­да  да­лу­ча­ец­ца кож­ны жы­хар На­ва­по­лац­ка.

Дзякуючы клопатам брыгад спецаўтабазы дагледжана і цэнтральная плошча, яна і зараз выглядае па-святочнаму, строга і ўрачыста. І бульвар на вуліцы Кірава, які носіць імя Льва Наважылава, ды і іншыя знакавыя мясціны горада, пералічваць можна доўга. А ў паркавай зоне чакаецца сапраўдная падзея — побач з атракцыёнамі будуецца дзіцячы гульнявы комплекс. Там будуць не толькі гульні, але і спартыўныя пляцоўкі, і трэнажоры — на любы густ. Дзеці змогуць на свежым паветры спакойна «ганяць» на веласіпедах, на роліках. Побач ужо дзейнічае спартыўна-гульнявы комплекс для дарослых, узведзены на сродкі спонсараў, так што ёсць чым заняцца і бацькам. Цікава, што спартыўныя трэнажоры закупілі ў так званым антывандальным выкананні. Год эксплуатацыі прайшоў, яны ніколі не прастойваюць, і да гэтага часу ніхто нічога не зламаў. Што сведчыць не толькі пра трываласць жалеза, але і пра паважлівыя адносіны гараджан да агульнай маёмасці.

Участак зяленага будаўніцтва выконвае таксама заказы прадпрыемстваў і арганізацый па высадцы кветак на іх тэрыторыях. У навапалачан ёсць такое вось агульнае жаданне — жыць прыгожа. І гэта трэба разумець. Нікому не адмаўляюць, такія заказы выконваюцца з асаблівым задавальненнем. Прыгажосць, разлітая на вуліцах горада, пашыраецца, знаходзіць свой працяг.

Уладзімір Хількевіч,

Яўген Пясецкі (фота)

УНП 391487274

*На правах рэкламы

Загаловак у газеце: Лілеі для Нафтаграда

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.