Вы тут

Адпачынак на прыродзе? Толькі інтэлектуальны!


Адпачынак на прыродзе? Толькі інтэлектуальны!

Як вы любіце адпачываць летам? На прыродзе каля возера? Інтэлектуальныя гульцы таксама. Вось толькі  ім, каб добра бавіць час, неабходная размінка для мазгоў. Таму турнір “Дровушкі”, які ўжо сёмы год ладзіць Вадзім Кузміч — самы цікавы адпачынак для разумнікаў.  

Арганізатар прызнаўся, што першапачаткова проста хацеў сабраць кампанію добрых і цікавых людзей разам, але без падставы гэта было складана. Тады ён прыдумаў “Дровушкі”, і ўжо праз два тыдні яны адбыліся ў Вязынцы, на радзіме Янкі Купалы. Пасля турнір змяняў лакацыю на радзіму Якуба Коласа Акінчыцы, кемпінг пад Мінскам і не толькі. Гэтым разам шаснаццаць каманд гасцінна сустрэла турыстычная база “Бярозка”.  

Вадзім Кузміч, арганізатар Дровушак

Гульнявая праграма пачалася ў пятніцу 20 ліпеня. Усе, хто прыехаў, паўдзельнічалі ў нескладаным сінхроне. Складана вызначыць, ці дапамагла такая размінка перад асноўным спаборніцтвам. Чаму? Бо пасля вясёлая кампанія спявала і размаўляла да раніцы. А тады да іх далучыліся астатнія каманды. Тыя хоць і стаміліся з дарогі, але выспаліся.

Пачалі дзень з адбора на індывідуальную “Сваю гульню”. Яна стала вялікім сюрпрызам. Справа ў тым, што пытанні пісаліся для чэмпіяната Літвы. Для ўдзельнікаў “Дровушак” яны апынуліся занадта лёгкімі. Таму ў наступных турах, дзе адказвалі вусна, а не пісьмова,  усё вырашала хуткасць мыслення і рэакцыі. Пераможцы ціснулі на кнопку, як толькі чулі хоць адно слова, што ў сувязі з тэмай магло быць падказкай. Дзякуючы такой тактыцы ў тройку лепшых ўвайшлі Яўген Міроцін, Мікіта Шавела і Юры Разумаў.

Яўген Міроцін, пераможца Сваёй гульні

Весела было і на “Тройках”. Справа ў тым, што ў гэтым спаборніцтве каманда дзеліцца на дзве маленькія, і яны супернічаюць незалежна адна ад адной. Асабліва цікава было назіраць, як адна супраць адной гулялі “Толікі” і “Анатоль Сахатаў”, якія калісь былі адным цэлым. Але яшчэ больш драматычная сітуацыя здарылася ў паўфінале: “біліся” тройкі з адной каманды. Але нічога не зробіш, гульня ёсць гульня. У рэшце рэшт першыя тры месцы размеркавалі паміж сабой “Дарослы Арцём”, “Стомленыя” і “Мужны Арцём”.

Мазгавы штурм пісалі ў спакойных абставінах: хто каля доміка, хто каля возера. Жартавалі, што ў віктарыне пераможа каманда, у якой лепш за іншых “ловіць” сеціва. Але варта ўлічыць, якая сувязь у лесе і як любяць ШДКшнікі перамагаць сваім розумам, без падказак. Менавіта такім чынам прыз атрымала каманда “Кантактны заапарк” з Мінска.

“Эрудыт квартэт” большасць удзельнікаў палічыла дастаткова складаным. Добра, што гэта гульня ўраўнаважыла лёгкі  індывідуальны “сваяк”. Толькі складаныя пытанні ні ў якім разе не перашкодзіла “Кантактнаму заапарку”, “The Rebranderrs" і "Дантэ“Аліўеры” выдатна адказваць і заняць пачэсныя месцы на ўяўным п’едэстале.

Каманда Кантактны заапарк - пераможцы турніру

Пасля асноўнай праграмы ў суботу пачалася весялосць. Каманды смажылі шашлыкі, плавалі ў прыгожым возеры побач і слухалі незапланаваную дыскатэку. Яе аргнанізавалі мясцовыя ўлады для ўсіх, але ўдзельнікі “Дровушак” не далучыліся да яе. Замест гэтага а палове адзінаццатай яны сабраліся гуляць  у “Чорнае Што? Дзе? Калі” і “Чорную Сваю гульню”. Нават пасля, у гадзіну ночы, энузіясты спаборнічалі  на пытаннях з пакета “CHN: Culture”.

І ўсё ж разумнікі не жалезныя. Яны стаміліся за дванаццаць гадзін гульняў, пайшлі адпачываць. Не, не спаць. Зноў смажыць мяса, абмяркоўваць ўсё на свеце: ад нечаканых перамог дня і лепшых сяброў элітарнага клуба да музыкі, моў і спорту. І куды ж без песень пад гітару і акапэльна. Няважна як, галоўнае хорам, каб не было чуваць не самых таленавітых спевакоў. Віцебскія каманды аб’ядналі пад сваім навесам усіх жадаючых сустрэць світанне. Гадзін да шасці дасядзела большасць, а самыя моцныя спаць не клаліся.

Удзельнік турніру Рынтару

Раніцай нядзелі было складана своечасова прачнуцца. Але гэта не перашкодзіла камандам гуляць на высокім узроўні.  З 48 пытанняў “Што? Дзе? Калі?” каманда-пераможца турніра “Кантактны заапарк” узяла 38. З вялікім адрывам у 8 балаў, які ўзнік ужо ў апошнім туры, срэбра ў ШДК атрымаў “Штандарт” з Віцебска. У тройку лідараў увайшла  і мінская каманда “Гомельскі тлушчавы камбінат”.

Пасля фіналаў знаўцы паступова раз’язджаліся. Але кожны падзяходзіў са словамі ўдзячнаці да арганізатараў: Вадзіма Кузміча, Данілы Шункевіча і Андрэя Тананы. Яны запрасілі ўсіх удзельнікаў на восьмыя “Дровушкі”, якія, магчыма, расцягнуцца на тыдзень. Упэўненая, што такі фармат адпачынку спадабаецца ўсім ШДКшнікам і яшчэ болей  — сабаку Рынтара, найшчаслівейшай істоце пасля гэтых выходных.

Паліна ЗАБЕЛА, фота аўтара

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.