Вы тут

На трасе М1 жанчына памерла пасля двайнога наезду


Як паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, аварыя на 272-м кіламетры дарогі Брэст — Мінск — граніца Расіі паблізу вёскі Залужжа Стаўбцоўскага раёна адбылася прыблізна ў 23.20. Мінчанін за рулём Nіssan Almera збіў 39-гадовую жыхарку раёна, якая знаходзілася на праезнай частцы. Пасля чаго на пешахода здзейсніў наезд Renault Megane. У выніку дарожна-транспартнага здарэння жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.


Па інфармацыі ДАІ, участак праезнай часткі не асвятляўся, пешаход святлоадбівальнымі элементамі пазначана не была.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Двойчы трапіла пад колы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.