Вы тут

Мінпрацы і сацабароны агучыла пералік цяжкіх жыццёвых сітуацый


Мінпрацы і сацабароны распрацавала прыкладны пералік цяжкіх жыццёвых сітуацый, пры якіх грамадзян без работы могуць вызваліць ад аплаты паслуг (гарачага водазабеспячэння, газазабеспячэння пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў, цеплазабеспячэння) па стапрацэнтным тарыфе. Спіс быў накіраваны ў аблвыканкамы і камісіі. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці ведамства Алег ТОКУН.


Сітуацыі можна ўмоўна падзяліць на чатыры блокі. Першы — стан здароўя. Напрыклад, наяўнасць у чалавека захворвання, якое з'яўляецца паказаннем да ўстанаўлення інваліднасці, але яна з нейкіх прычын пакуль што не аформлена, працяглае аднаўленне пасля траўмы, праходжанне курса лячэння і рэабілітацыі ад нарказалежнасці.

Другі блок — неабходнасць догляду дзяцей, старэйшых за сем гадоў. Напрыклад, школьнік стаіць на дыспансерным уліку з хранічным захворваннем, навучаецца дома пасля хваробы. Трэці блок — неабходнасць пастаяннага ці часовага догляду дарослых непрацаздольных грамадзян. Чацвёрты — адсутнасць магчымасці працаўладкавання. Тут могуць быць такія аб'ектыўныя прычыны, як значная аддаленасць месца жыхарства ад органаў тэрытарыяльнай службы занятасці, нерэгулярная транспартная сувязь, адсутнасць вакансій па спецыяльнасці.

— Хачу адразу сказаць, што гэты пералік прыкладны, ён не закрыты. У камісіі застаецца права прымаць рашэнне па кожнай канкрэтнай сітуацыі, — каментуе Алег Токун.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.