Вы тут

Румас: Рост дабрабыту людзей будзе асноўнай ацэнкай працы ўрада


Рост дабрабыту людзей будзе з'яўляцца асноўнай ацэнкай працы абноўленага складу ўрада Беларусі. Пра гэта журналістам заявіў Сяргей Румас, якога кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў прэм'ер-міністрам.


"Сёння ўсе праграмныя дакументы на пяцігодку, якія неабходныя для работы ўрада і ўстойлівага функцыянавання эканомікі, прынятыя. І зменены склад урада будзе па ім працаваць", - сказаў Сяргей Румас.

Разам з гэтым Прэзідэнт пры прызначэнні падкрэсліў некалькі важных акцэнтаў, якія павінны быць уласцівыя абноўленаму складу ўрада. "Першае - дысцыпліна. Напэўна, не сакрэт, што прычынай кадравых змяненняў ва ўрадзе з'явіліся пытанні, якія выявіліся ў Оршы, і цэлы шэраг іншых. Кіраўнік дзяржавы пачаў з гэтага - пытанні дысцыпліны, прыстойнасці і пытанні дабрабыту людзей", - адзначыў прэм'ер-міністр .

"Што тычыцца апошняга, кіраўнік дзяржавы падрабязна спыніўся на гэтым. І рост дабрабыту людзей будзе з'яўляцца асноўнай ацэнкай працы абноўленага складу ўрада", - падкрэсліў Сяргей Румас.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.