Вы тут

Рабіндранат Тагор. Пераклад «Маёй залатой Бенгаліі» на беларускую мову


Рабіндранат Тагор. Пераклад «Маёй залатой Бенгаліі» на беларускую мову.

Дзень роднай мовы, які адзначаюць ва ўсім свеце, мае сваю гісторыю. Канец 1940–х–1950–ыя гады на тэрыторыі сучаснай незалежнай, суверэннай краіны Бангладэш — гэта гады волевыяўлення бенгальцаў і па моўным пытанні. Не ўнікаючы зараз падрабязнасцей, хачу заўважыць, што міжнародная грамадскасць палічыла неабходным ужо ў 1990–ыя прыняць дату 21 лютага — дату з гісторыі моўнага пытан- ня бенгальцаў — за кропку адліку ўвагі і павагі да нацыянальных моў, да іх захавання, да асэн- савання іх месца ў фарміраванні незалежных памкненняў розных народаў.

У Бангладэш, мастацкі свет якой беларускія перакладчыкі толькі яшчэ адкрываюць (з’явіліся першыя інтэрнэт–публікацыі на партале «Созвучие», а таксама — у газеце «Літаратура і мастацтва»), заўсёды былі ўважлівымі да паэзіі. Мо таму на пачатку 1970–х, ладзячы новае дзяржаўнае фарміраванне, бангладэшцы ўспомнілі верш, я кі быў напісаны на бенгальскай мове Рабіндранатам Тагорам многія дзесяцігоддзі назад… Так «Мая залатая Бенгалія» (транслітарыруюцца як Амара Шонар Бангла) ў 1972 годзе, пасля атрымання краінай незалежнасці, зрабілася гімнам Бангладэш. Паэт–прарок, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Рабіндранат Тагор — і аўтар музыкі да гэтага твора. Перакладанне музыкі для інструментальнага аркестра выканаў таленавіты кампазітар Самара Дас.

Незалежнасць, суверэнітэт часам набываюць досыць эмацыйную, паэтычную афарбоўку. Дзесяцігоддзямі як гімн памкненняў беларусаў да вольнага жыцця гучыць верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?». Зусім невыпадковым пада- ецца той факт, што на працягу мінулага і на па- чатку сёлетняга стагоддзя верш Янкі Купалы пераклалі на 100 моў народаў свету. Нешта падобнае і з гісторыяй верша Рабіндраната Тагора, які зрабіў сваім прачулым словам усё магчымае для ўслаўлення свабоды, волі народа Бангладэш.

Невыпадковым падаецца і тое, што твор «Мая залатая Бенгалія» стаў гімнам новай краіны. Пра- пануючы чытачам беларускае пераўвасабленне неўміручага твора, здзейсненае лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколам Мятліцкім, вядомым паэтам і публіцыстам Навумам Гальпяровічам, паэтэсай, перакладчыцай, тэлежурналісткай Марыяй Кобец, хацелася б адзначыць, што існуюць і іншыя перакла- ды «Маёй залатой Бенгаліі» на беларускую мову. Усяго іх больш за дзясятак… Пераклады ажыццявілі Віктар Шніп, Валерыя Радунь, Юлія Алейчанка, Алесь Бадак і іншыя творцы. І будзем спадзявацца, што ў Мінску будзе выдадзена кніга аднаго верша Рабіндраната Тагора на беларускай і іншых мовах народаў свету.

Дарэчы, беларускае засваенне мастацкай спадчыны Рабіндраната Тагора пачалося яшчэ ў с ярэдзіне 1 920–х г адоў. І а дным з п ершых перакладчыкаў быў народны паэт Беларусі Якуб Колас. У 1927 годзе ў выданні «Маладняка» вый- шла кніга Рабіндраната Тагора «Садоўнік» (пе- раклады з англійскай мовы ажыццявіў Аркадзь Мардвілка).

Мікола РАЎНАПОЛЬСКІ


***

Мая залатая Бенгалія,

Я закаханы павек.

Заўжды тваё неба, паветра

Ў душы маёй граюць на флейце.

О маці, лясы твае мангавыя

Сакавік водарам поіць, ах!

О маці, у лістападзе налітаму полю,

Якое пабачыў, я усміхаюся шчыра.

Пышнасць якая, якое сутонне,

Якая пяшчота, сіла магічная —

Быццам сары краёк ты разгарнула бліз каранёў

баньянаў

Ля прыбярэжжа ракі.

Матуля, вуснаў тваіх словы

Для слыху майго — нектар,

Ах!

Матуля, калі чало тваё светлае агортвае смутак,

О родная, я слёзы глытаю.

Пераклад Міколы Мятліцкага
 

***

Мая залатая Бенгалія,

Я цябе люблю.

Заўсёды тваё неба, тваё паветра

Маёй душы граюць на флейце.

О Маці, вясной у тваіх мангавых лясах

Ад водару сэрца млее.

Ах, якое гэта шчасце!

О Маці, восенню тваім спелым рысавым палям

Я ўсміхаюся.

Якая прыгажосць, якія цені!

Якая пяшчота, якая магія!

Што за край сары ты рассцяліла ля каранёў баньянаў,

Ля берагоў ракі.

Маці, тваіх вуснаў словы

Здаюцца маім вушам нектарам.

Ах, якое гэта шчасце!

О Маці, калі твой твар ставіцца самотным,

Мае вочы напаўняюцца слязьмі.

Пераклад Навума Гальпяровіча

***

Мая залатая Бенгалія,

Як люблю я цябе.

Заўсёды твае неба, тваё паветра

Ў маёй душы гучаць, быццам флейта.

О маці, увесну ў тваіх мангавых лясах

Ад водару можна страціць розум, ах!

О маці, увосень тваім залітым сонцам палям,

Што адкрываюцца пагляду, я салодка ўсміхаюся.

Якая вялікапышнасць, якія адценні,

Якая мілата, якая магія,

Якую багатую сары ты распасцерла ля каранёў баньянаў,

Ля берагоў ракі.

О маці, словы злятаюць з вуснаў тваіх

І здаюцца слыху майму нектарам. Ах!

Маці, калі твар твой становіцца сумным,

О маці, я заліваюся слязьмі.

Пераклад Марыі Кобец

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор! 

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.