Вы тут

У сталіцы адкрыецца новая школа


1 верасня ў сталічных школах пройдуць урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў і пачатку навучальнага года.


У Мінску за парты сядуць 193,5 тысячы вучняў. Гэта амаль на тры тысячы больш, чым летась. Будуць адкрыты 858 першых класаў (іх колькасць павялічылася на 26), а таксама 397 дзясятых класаў. Упершыню званок празвініць для 23184 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Усяго ў Мінску ў новым навучальным годзе будуць працаваць 249 устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, у тым ліку 178 школ і 50 гімназій.

У жылым раёне Брылевічы вучняў прыме новая школа пад нумарам 204, разлічаная на 1020 месцаў. Яе фасад пафарбаваны яркімі колерамі — здалёк кідаецца ў вочы. На прылеглай тэрыторыі размешчаны пяць спартыўных пляцовак: па дзве баскетбольныя і валейбольныя, а таксама тэнісная. Маюцца і трэнажорныя міні-комплексы.

Акрамя гэтых пляцовак, унутры будынка ёсць дзве спартыўныя, трэнажорная і харэаграфічная залы. Акрамя таго школа атрымала і два басейны, з дзіцячай і дарослай чашамі. Жыхары раёна змогуць набыць абанемент і ў пазавучэбны час плаваць у сваё задавальненне. А для таго каб усюды выконваўся парадак, унутры школы і на прылеглай тэрыторыі ўстаноўлена 26 камер відэаназірання.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.