20 Верасень, чацвер

Вы тут

Дзень горада пройдзе ў Мінску 8—9 верасня


Сёлета беларускай сталіцы споўніцца 951 год — сур'ёзная лічба. З якімі эканамічнымі паказчыкамі сустракае горад гэтае свята?


Па словах Таццяны Краўчанкі, першага намесніка старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама, сталіцы ёсць чым ганарыцца. У Мінску, параўнальна невялікай па плошчы «кропцы» на карце краіны, фарміруецца трэцяя частка ВУП краіны і палова яе бюджэту. Менавіта сталіца дае 70 працэнтаў актыўнага тавараабароту, 70 працэнтаў экспарту паслуг, 40 працэнтаў экспарту тавараў і каля 30 працэнтаў рознічнага тавараабароту.

Валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) Мінска супастаўны з ВРП дзвюх сумежных абласцей. Горад другі год запар забяспечвае станоўчую дынаміку і выходзіць на ўсе зададзеныя ўрадам параметры. Гэта дазваляе зрабіць зачын на датэрміновае выкананне пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Усё больш інвестыцый укладваецца ў эканоміку горада. Так, інвестыцыі ў асноўны капітал за сем месяцаў прыраслі больш чым на чвэрць у параўнанні з мінулым годам, тэмп іх росту склаў 127 працэнтаў. Высокі давер і з боку замежных інвестараў, якія ўклалі за першае паўгоддзе 3,7 мільярда долараў у развіццё горада.

А што ж чакае мінчан і гасцей Мінска ў плане культурна-масавых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ў рамках Дня горада 8—9 верасня? Трэба прызнаць, праграма намечана шырокая і разнастайная. Па традыцыі напярэдадні свята, 7 верасня, у Палацы культуры прафсаюзаў адбудуцца ўшанаванне мінчан, якія перамаглі ў конкурсе «Найлепшы па прафесіі», і святочны канцэрт майстроў мастацтваў. У Мінскай гарадской ратушы ў гэты дзень пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання жыхароў, якія прымаюць актыўны ўдзел у ахове правапарадку і прафілактыцы правапарушэнняў.

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць 8 верасня. Святочная праграма пачнецца ў 10.00 з ускладання кветак да абеліска «Мінск — горад-герой». У гэты ж дзень у Мінскім гарадскім Палацы культуры ўзнагародзяць лаўрэатаў конкурсу «Мінчанін года» ў 13 намінацыях.

На тэрыторыі каля Палаца спорту ў суботу, 8 верасня, з 9.00 разгорнецца вялікае фізкультурна-спартыўнае свята. Пройдуць спаборніцтвы сярод пажарных-ратавальнікаў, а ў другой палове дня — маладзёжны опэн-эйр, дзе выступяць выканаўцы розных жанраў і кірункаў. Канцэрт працягнецца да 23.00. Пасля адбудзецца музычнае піратэхнічнае феерверк-шоу.

На тэрыторыі Верхняга горада з 12.00 да 23.00 пройдзе сямейнае свята. Тут плануецца рэалізаваць праект «Мінск — горад прыгажосці». У ім возьмуць удзел Нацыянальная школа прыгажосці, мадэльныя агенцтвы (у тым ліку дзіцячыя), стылісты, візажысты, фларысты. Свае калекцыі прадставяць беларускія дызайнеры. Таксама 8 верасня ў парку экстрэмальных відаў спорту (вул. Сталетава, 1) з 12.00 будзе арганізаваны маладзёжны фестываль.

9 верасня ў парку Перамогі адбудзецца Дзень танкіста і пройдзе Мінскі паўмарафон.

На вуліцы Касманаўтаў 9 верасня адкрыюць памятны знак героям космасу. Аўтар — народны мастак Беларусі, скульптар Іван Міско, архітэктар — Валерый Мітрафанаў. Падзея прымеркавана не толькі да Дня горада, але і да правядзення Міжнароднага касмічнага кангрэса, які будзе праходзіць у гэтыя дні ў Мінску. На скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава на працягу двух дзён (8 і 9 верасня) можна будзе наведаць фестываль «Мінск старажытны».

Гэтыя і іншыя святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы. Сумна не будзе дакладна. Кожны знойдзе сабе занятак па сваіх інтарэсах. А чаму б і не пацешыцца ў такі выдатны дзень?

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Добра папрацавалі — добра адпачнём

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор! 

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.