22 Верасень, субота

Вы тут

Усёй сям'ёй — на дзень танкіста


У найбліжэйшую нядзелю, 9 верасня, у мінскім парку Перамогі адбудзецца грандыёзнае свята — гарадскі сямейны фестываль «Дзень танкіста — 2018».


Падзея мае быць яшчэ больш цікавая і насычаная, чым летась. Арганізатар — кампанія Wargamіng — пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта абяцае цэлы мех розных забаў і цікавінак. Гасцей свята, ад самых маленькіх да самых сталых, чакаюць: сапраўдныя танкі — гістарычныя Т-34-85 і ІС-2, сучасны Т-72Б3, вялізная гульнявая зона для аматараў World of Tanks, зона па навучанні і стральбе на спецыяльным трэнажоры, 55 лакацый з актыўнымі гульнямі і спаборніцтвамі, 15 фотазон і арт-аб'ектаў, сустрэчы са знакамітымі беларускімі спартсменамі, больш за 100 фуд-кортаў і г. д. На фестываль арганізатары запрасілі знакамітыя музычныя калектывы — «Танцы мінус», ІOWA, «Бумбокс», а таксама Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. Трансляцыя свята будзе весціся ў інтэрнэце на старонцы World of Tanks Vkontakte. Уваход вольны, пачатак а 14-й гадзіне.

Іван КУПАРВАС

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.