Вы тут

Затрыманы падазраваны ў незаконным абароце зброі


Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, супрацоўнікі ГУ па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй затрымалі падазраванага ў незаконным абароце зброі.


7 верасня вечарам у аграгарадку Краснае Гомельскага раёна супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, якім кіраваў жыхар г. п. Гарадзея Мінскай вобласці. Пры аглядзе транспартнага сродку праваахоўнікі выявілі цюнінгаваны аўтамат Калашнікава з прыстасаваннем для бясшумнай стральбы, пісталеты Макарава і ТТ, па некалькі падрыхтаваных магазінаў да пералічанай зброі, 4 ручныя гранаты, 3 выбуховыя пакеты і сотні патронаў рознага калібру.

Па дадзеным факце Гомельскім раённым аддзелам Следчага камітэта 8 верасня была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 295 КК Беларусі (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Затрыманага пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а ў яго кватэры, гаражы і службовым кабінеце правялі вобыскі. Праваахоўнікі канфіскавалі там зарэгістраваную зброю:
2 наразныя карабіны, 4 гладкаствольныя стрэльбы і 2 пісталеты, а таксама незаконна захованыя кулямёт, 5 аўтаматаў, 10 вінтовак, 10 пісталетаў, 28 гранат, 265 выбуховых прыстасаванняў, каля 2 кілаграмаў выбуховых рэчываў і каля 10 тысяч патронаў рознага калібру.

У ходзе далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па дадзенай справе быў затрыманы грамадзянін з блізкага асяроддзя фігуранта. Пры аглядзе яго жылля ў Брэсцкай вобласці знайшлі зарэгістраваныя наразны даўгаствольны карабін, гладкаствольную стрэльбу і незаконна захованыя 3 вінтоўкі, 3 гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы і 381 патрон рознага калібру.

У цяперашні час выяўляюцца крыніцы паходжання такога шырокага арсеналу і магчымыя саўдзельнікі фігуранта ў незаконным абароце зброі.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Арсенал зброі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.