Вы тут

Прэзідэнт узгадніў прызначэнне трох новых мясцовых кіраўнікоў


Дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства філіяла "Невель" ААТ "Пінскі мясакамбінат" Ігар Брылевіч быў узгоднены на пасаду старшыні Пінскага райвыканкама, паколькі цяперашні старшыня Валерый Рабкавец быў рэкамендаваны на пасаду першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама.


У гутарцы з Ігарам Брылевічам Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся станам спраў сельскагаспадарчага прадпрыемства філіяла "Невель" ААТ "Пінскі мясакамбінат" і сітуацыяй з гаспадаркамі на Піншчыне ў цэлым. Ігар Брылевіч праінфармаваў Прэзідэнта, што раней было 24 гаспадаркі, у выніку розных працэдур іх стала 19, на што кіраўнік дзяржавы заўважыў, каб не было штучнага аб'яднання, а ўсе дзеянні былі ўсвядомленыя. Чыноўнік адзначыў, што ўсе рашэнні па аб'яднанні прымаліся ўзважана і разумна, каб даць развіццё прадпрыемствам, а таксама захаваць працоўныя калектывы.

Беларускі лідар таксама дадаў, што раёнам трэба заняцца гэтак жа, як і Оршай. "Паглядзець прадпрыемствы. У іх не тая сітуацыя, што ў Оршы, але тым не менш па гэтым шляху нам трэба рухацца, і вы на гэта звярніце ўвагу", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў: Пінск — гэта не Орша, аднак трэнд апошняй трэба ўлічваць. Паводле яго слоў, сярэднія гарады Беларусі трэба ажывіць, калі гэта неабходна, падняць на больш высокі ўзровень, але галоўнае — гэта вытворчасць, каб было, дзе працаваць людзям і атрымліваць заработную плату. Па словах Прэзідэнта, Пінск — гэта паўднёвы аплот, таксама ён анансаваў свой візіт у гэты горад у наступным годзе.

Таксама Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў намесніка старшыні Мёрскага райвыканкама Аляксандра Баданіна на пасаду старшыні Браслаўскага райвыканкама, а першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага райвыканкама Міхаіла Кісялевіча — на пасаду старшыні Лепельскага райвыканкама.

У размове з Аляксандрам Баданіным кіраўнік дзяржавы папрасіў звярнуць увагу на тое, каб кожны кавалачак зямлі ў Браслаўскім раёне працаваў. "Браслаўскаму, Мёрскаму раёнам да Пінска далёка, але ў іх свае прыгажосці ёсць, на чым можна зарабляць грошы. Таму паглядзіце на гэты раён уважліва. Яго трэба падымаць. Гэта жамчужына нашай Беларусі" , — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца Лепельскага раёна, то Міхаілу Кісялевічу кіраўнік дзяржавы задаваў пытанні па яго біяграфіі і кар'ерным шляху. Паводле слоў беларускага лідара, насычаны працоўны вопыт абавязкова спатрэбіцца Кісялевічу на новай пасадзе. Ён дадаў, што ў Лепельскім раёне неабходна дакладна выбудаваць праграму дзеянняў. "Мы зараз сур'ёзна ўзяліся за Віцебскую вобласць, асабліва ў сельскай гаспадарцы. Прыкладна ўжо разумеем, што рабіць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па выніках нарады з журналістамі старшыня Пінскага райвыканкама Ігар Брылевіч адзначыў, што ў Пінскім раёне аснову эканомікі складае сельская гаспадарка, якая фарміруе больш за 60 % сукупнай выручкі, — і рэзервы ёсць у гэтай галіне. Ён дадаў, што прыродны патэнцыял рэгіёна дастаткова багаты і цікавы, таму адной з перспектыўных сфер з'яўляецца турызм. Традыцыйныя галіны, сярод якіх і прыватны бізнес, таксама будуць падтрымлівацца, запэўніў Ігар Брылевіч.

Акрамя таго, Ігар Брылевіч расказаў, што на Піншчыне адсочваюць вопыт Аршанскага раёна. "Завяршаецца распрацоўка праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Пінскага раёна і Пінска на перыяд да 2020 года, у аснову якой пакладзены ўсе асноўныя вузкія месцы і праблемныя пытанні, якія мы з калегамі бачым. У найбліжэйшы час адбудзецца зацвярджэнне і абарона гэтай праграмы. У адпаведнасці з гэтым планам дзеянняў я думаю, што сумесна з гарвыканкамам мы будзем выконваць пастаўленыя кіраўніком дзяржавы задачы", — дадаў ён.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.