Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Галоўнае для вас — гэта рэалізаваць уласныя магчымасці. На працы пачынаецца добрая творчая паласа, вам забяспечаны добразычлівасць і разуменне з боку начальства. Можаце папоўніць свой багаж ведаў, паспяхова заваюеце інтэлектуальныя вышыні, калі прагоніце ад сябе спадарыню ляноту.  Захоўвайце душэўную раўнавагу. Напрыканцы тыдня пасля бесперапыннай мітусні вас будзе чакаць вельмі неабходны спакой.

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні дзелавыя сустрэчы і перамовы акажуцца эфектыўнымі, так што смела агучвайце свае ўмовы. Добры настрой будзе суправаджаць вас увесь тыдзень, а любыя праблемы здадуцца вырашальнымі. Толькі не варта мяняць планы і кідацца з крайнасці ў крайнасць. У чацвер можаце патрапіць у сітуацыю, якая ўжо адбывалася з вамі калісьці. Але назапашаны вопыт дазволіць не толькі бязбольна перажыць вяртанне да мінулага, але і атрымаць з яго шмат карысці.

БЛІЗНЯТЫ. У вас асабліва будуць атрымлівацца як цалкам новыя праекты, так і вяртанне да старых, няскончаных і даўно забытых спраў. Сканцэнтруйцеся на творчых ідэях, і яны прынясуць прыбытак, прычым такі, які значна павысіць якасць вашага жыцця. Магчыма, некаторых прадстаўнікоў знака чакае прыемная замежная паездка.

РАК. На гэтым тыдні лёс можа прыгатаваць для вас нечаканыя віражы, таму прадбачлівасць не перашкодзіць. У панядзелак і аўторак пажадана праявіць асцярожнасць і заняцца завяршэннем старых спраў. Астатні час будзе спрыяльны для новых творчых пачынанняў. З чацвярга перамовы і кантакты значна спросцяцца, што дазволіць у вольны час, які з'явіцца, заняцца чымсьці прыемным. У нядзелю чакайце рамантычнага сюрпрыза.

ЛЕЎ. Давядзецца паглыбіцца ў работу, і менавіта ад яе будуць залежаць вашы далейшыя поспехі. Самае важнае — пазбягаць непатрэбнай мітусні, а таксама залішняй актыўнасці. Добры час для адпачынку на моры або для замежнага падарожжа. Неабходна сур'ёзна заняцца хатнімі праблемамі, прысвяціць больш часу дзецям.

ДЗЕВА. Паспрабуйце на гэтым тыдні праяўляць больш цяпла і клопату. Калі вы шукаеце работу, то пошукі могуць завяршыцца поспехам. Не выключана, што станеце даверанай асобай кагосьці звычайна вельмі скрытнага. Пастаўцеся да яго шчырасці з павагай і не раскрывайце пачутае, нават калі вас пра гэта адмыслова не папросяць. І тады здабудзеце сябра. У сераду ёсць рызыка пасварыцца з блізкімі людзьмі.

ШАЛІ. Фартуна то хмурыцца, то хітра фліртуе з вамі, прапаноўваючы разнастайныя забавы і рамантычныя прыгоды. На гэтым тыдні чакаецца шмат цікавых сустрэч, званкоў, кантактаў як у асабістай сферы, так і ў дзелавой. У суботні дзень можна здзяйсняць самыя вар'яцкія і рызыкоўныя крокі, галоўнае — быць упэўненым у сваёй праваце і нікому не жадаць зла.

СКАРПІЁН. У панядзелак можа паступіць інфармацыя, якая станоўча паўплывае на вашу кар'еру. У аўторак будзеце поўныя сіл і энергіі, работа закіпіць. У чацвер у асабістым жыцці ўсё зменіцца да лепшага, гэты дзень можна назваць днём выканання жаданняў.

СТРАЛЕЦ. Панядзелак абяцае шмат сур'ёзных спраў, у вашых інтарэсах заняцца імі, не адкладваючы на потым. Не выключана, што давядзецца выслухаць чыесьці сакрэты: захавайце пачутае, ды і сам факт такой размовы ў тайне — вам будуць удзячныя. Аўторак і сераду пажадана выкарыстоўваць на выкананне ўласных планаў, адступленні ад вызначанага шляху непажаданыя. Увагі могуць запатрабаваць сямейныя і асабістыя справы.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні варта выдаткаваць трохі часу, каб правільна сарыентавацца ў сітуацыі — і тады не давядзецца лезці ў акно, бо будзеце ведаць, дзе знаходзяцца дзверы. Узважвайце кожнае слова ў аўторак і не давайце нездзяйсняльных абяцанняў начальству і калегам. У сераду падкрэсленая карэктнасць і такт пазбавяць ад непатрэбных канфліктаў у калектыве і захаваюць душэўны спакой. У выхадныя лепш адпачыць з сям'ёй.

ВАДАЛІЎ. Спяшайцеся рэалізоўваць патаемныя мары, бо гэтыя дні адкрываюць перад вамі самыя бліскучыя перспектывы. Сустрэчы і новыя знаёмствы акажуцца плённымі, хоць і не адразу. На гэтым тыдні варта закласці падмурак для будучых перамен. У другой яго палове давядзецца даказваць начальству, што вы здольныя на многае. У незнаёмай абстаноўцы праявіце разумную стрыманасць, гэта дазволіць пазбегнуць праблем.

РЫБЫ. Тыдзень будзе спрыяльны для завяршэння назапашаных спраў. Праявіце ўласцівыя вам добрасумленнасць і пунктуальнасць, звярніце пільную ўвагу на дробязі і не давядзецца выпраўляць свае памылкі, іх проста не будзе. Паспрабуйце менш крытыкаваць калег па рабоце, памятайце, маўчанне — золата, яны і так усё зразумеюць. Не цягніце коўдру на сябе і не хваліцеся.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.