Вы тут

На хутары Сасновы Бор працягваецца незвычайнае «жніво» — птушынае


На хутары Сасновы Бор у сярэдзіне верасня працягваецца незвычайнае «жніво» — птушынае. Калі прырода пачынае сыходзіць на свой адпачынак, дык у арнітолагаў усё наадварот — у іх якраз самы актыўны перыяд. Менавіта ў гэты час у нашых крылатых братоў пачынаецца восеньская міграцыя. Абарыгенныя віды пакідаюць месцы гнездавання, падаюцца ў няблізкі вырай, а праз нашу тэрыторыю з Поўначы качуюць незлічоныя стаі маленькіх і вялікіх птушак. Для некаторых з іх Беларусь становіцца таксама выраем. Каб разабрацца ў гэтых складаных міграцыйных маршрутах,  была пабудавана невялікая лясная станцыя кальцавання птушак каля аграсядзібы «Заімка лесуна». Гэткай ініцыятывай гаспадар сядзібы Дзмітрый Шамовіч і арнітолаг Дзяніс Кіцель вырашылі дапамагаць Цэнтру кальцавання пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2014 года на станцыі было ўлічана больш за дваццаць тысяч крылатых. Адных толькі відаў — больш за сотню. Сярод звычайных аўсянак, заранак, сініц, пеначак, чачотак, валавок і іншых відаў і падвідаў трапляюцца і зусім рэдкія экзэмпляры. У тым жа 2014 годзе была злоўлена і акальцавана пеначка-зарнічка — сапраўднае адкрыццё для айчыннай заалагічнай навукі. А зрабіў навуковы «сюрпрыз» менавіта Дзяніс Кіцель.


На гэтых фотаздымках Дзянісу дапамагае мінскі біёлаг Вольга Ільіна. Каля сядзібы заўсёды нацягнутыя адмысловыя сеткі-пасткі. Кожную гадзіну арнітолагі абыходзяць гэтыя паветраныя невады і дастаюць свой крылаты «ўлоў», кладуць яго ў паркалёвыя торбачкі і адпраўляюцца кальцаваць.

— Часам за дзень трапляе ў сеткі да дзвюх соцень і больш птушак, бывае — зусім мала: раз на раз не выходзіць, — кажа птушкалоў. — Кожную птушку мы маркіруем адмысловым кальцом, заносім параметры птушынай асобіны ў архіўны журнал і хутка выпускаем на волю.

 

 

 

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Расонскі раён

Загаловак у газеце: Сініца ў руках...

Каментары

сябры, фоткі цудоўныя і тэкст неблагі да іх. але даўно можна выкарыстоўваць беларускія назвы птушак, яны зацверджаныя з 1999 году. Спіс беларускіх навуковых назваў птушак Еўропы знойдзеце па спасылцы тут: http://birdwatch.by/spis

Выбар рэдакцыі

Культура

«Звязда» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

«Звязда» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Раім вам у наступным годзе адправіцца туды самім.

Культура

Мастачка Алеся Скарабагатая: Няма мэты падабацца

Мастачка Алеся Скарабагатая: Няма мэты падабацца

Імя мастачкі гучыць усе пяць гадоў правядзення «Асенніх салонаў».

Спорт

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Як варатар зборнай Беларусі па пляжным футболе сумяшчае гульню з роляй настаўніка і бацькі.  

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.